Лукашэнка лічыць санкцыі “самым галоўным рэзервам” для павелічэння тавараабароту з Ніжагародскай вобласцю РФ
19 траўня, BPN. Санкцыйнай палітыкай краіны Захаду падштурхнулі Беларусь і Расію да больш інтэнсіўнага развіцця, заявіў Аляксандр Лукашэнка 19 траўня ў Мінску на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці РФ Глебам Нікіціным.
Паводле яго слоў, тавараабарот Беларусі і гэтага расійскага рэгіёну ў бліжэйшы час дасягне мільярда долараў. “Гэта вельмі вялікі ўзровень, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — І трэба сказаць, што мы пастаянна прыбаўляем. Я думаю, што мы з вамі дасягнем гэтага ўзроўню. Тым больш у нас ёсць імкненне да нарошчвання тавараабароту, у нас ёсць і вялікія рэзервы. Самы галоўны рэзерв, як ні дзіўна, — гэта санкцыі”.
Ад больш шчыльнага беларуска-расійскага супрацоўніцтва, упэўнены ён, “будзе эфект, але не імгненны”, на гэта патрэбны час, бо “разгарнуць такую махіну не так проста, галін шмат”. “Прамысловасць, сельская гаспадарка, іншыя сферы — вялізныя”, — канстатаваў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што сярод 145 краін, з якімі супрацоўнічае Ніжагародская вобласць, Беларусь “знаходзіцца на першым месцы”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваІнфармацыя больш як пра траціну тэмпературных анамалій у 2025 годзе паступіла з космасу — НАН БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаПа выніках двух месяцаў Беларусь заняла другое месца ў ЕАЭС паводле вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку 2026 года краіны ЕС зафіксавалі ў 5 разоў менш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за той жа перыяд 2025-гаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



