Лукашэнка ўсклаў на Украіну адказнасць за гібель двух беларускіх дальнабойшчыкаў на тэрыторыі краіны
31 траўня, BPN. Аляксандр Лукашэнка 31 траўня “ўзнагародзіў супрацоўнікаў Камітэта дзяржбяспекі, якія ўдзельнічалі ў спецаперацыі КДБ на тэрыторыі Украіны”, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы “Пул первого”.
“Удзячны вам за тую аперацыю, якую вы правялі па вызваленні нашых людзей фактычна з палону. Некалькі дзясяткаў беларускіх грамадзян, відавочна не па сваёй волі, аказаліся заложнікамі, і не толькі сітуацыі, але і асобных жаданняў самых дрэнных людзей ва Украіне”, — заявіў Лукашэнка.
“На жаль, па-мойму, двум чалавекам так і не ўдалося вярнуцца дадому. Яны былі нахабна забітыя ўкраінцамі. Прыйдзе час, мы разбярэмся і з імі, — сказаў ён. — Я памятаю, тады сказаў пра тое, што калі нам не вернуць рабят, то мы правядзем спецаперацыю, у тым ліку і вострую, для вызвалення нашых хлопцаў. Камітэту дзяржбяспекі было даручана падрыхтаваць гэтае мерапрыемства і вызваліць нашых людзей”.
Паводле яго слоў, “спецаперацыя” КДБ прайшла “без адзінага стрэлу”, “без шуму”: “На маю думку, нават ніхто і не разабраўся ва Украіне, як гэта здарылася”.
Аб “аперацыі” па вяртанні з Украіны беларускіх дальнабойшчыкаў упершыню Лукашэнка заявіў 7 красавіка на пасяджэнні Савета бяспекі: “Бліскуча правялі, нават вы не заўважылі”.
Паводле даных МЗС Беларусі, на момант пачатку баявых дзеянняў 24 лютага на ўкраінскай тэрыторыі знаходзілася 290 беларускіх кіроўцаў вялікагрузных аўтамабіляў. У ведамстве раней паведамлялі, што “двое беларусаў добраахвотна падрадзіліся і паехалі ў зону баявых дзеянняў, каб даставіць дадому целы двух загінуўшых беларускіх вадзіцеляў”.
Целы былі дастаўлены 17 сакавіка. Паводле інфармацыі ўкраінскіх СМІ, абодва кироўцы загінулі ў выніку расійскага авіяналёту на ўкраінскі Корасцень, паведамлялася, што самалёты базіраваліся ў Беларусі.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух салідарнасці "Разам" папросіць Сейм Польшчы зладзіць слуханні па рэпрэсіях у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 30 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць распачаць крымінальную справу за адмовы ў прытулку беларусам у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+