Мінск 09:22

У Лельчыцах і Акцябрскім мінулым днём зафіксаваны тэмпературныя рэкорды

6 жніўня, Позірк. Два тэмпературныя рэкорды зафіксаваны 5 жніўня ў населеных пунктах Гомельскай вобласці, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.

У Лельчыцах паветра прагрэлася да 33,5 градуса цяпла. Ранейшы лакальны максімум пратрымаўся тры гады (31,7).

У Акцябрскім перакрыты экстрэмум 2015 года — 32,6 супраць 32,4 градуса.

Абсалютны максімум дня — 37,5 градуса ў Касцюковічах 5 жніўня 2010 года.

Лельчыцы сталі самым спякотным месцам у краіне мінулым днём, пры гэтым Белгідрамет прагназаваў тэмпературу ў Гомельскай вобласці да 34—36 градусаў.

На 6 жніўня сіноптыкі прагназуюць яшчэ больш высокую тэмпературу: на большай частцы Брэсцкай і Гомельскай абласцей да 35—37 градусаў. Максімум дня — 38,7 градуса ў Горках у 2010 годзе.

Падзяліцца: