Алейнік: Ва ўмовах санкцый Беларусь зацікаўлена пастаўляць праз Турцыю тавары ў трэція краіны

8 лістапада, Позірк. Дамагацца максімальных вынікаў супрацоўніцтва з Турцыяй “нас абавязваюць таксама выклікі тэхнагеннага і рукатворнага характару”. Такую заяву зрабіў заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік на пленарным пасяджэнні беларуска-турэцкай сумеснай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, якое адкрылася ў Анкары 8 лістапада.
У рамках “эканамічнай дыпламатыі па мінімізацыі наступстваў разбуральнага землетрусу для аднаўлення пацярпелых рэгіёнаў у Турцыі сёлета нам удалося павялічыць аб’ёмы паставак беларускіх будаўнічых матэрыялаў і іншай прадукцыі ў тры разы”, сказаў Алейнік. У стадыі пачатковай прапрацоўкі, паводле яго слоў, трохбаковы беларуска-расійска-турэцкі праект, звязаны з праектаваннем і будаўніцтвам завода жалезабетонных канструкцый у горадзе Кіліс на поўдні Турцыі.
Міністр адзначыў, што Беларусь і Турцыя значна наблізіліся да выканання стратэгічнай задачы павялічыць узаемны тавараабарот да 1,5 млрд долараў ЗША і скараціць дысбаланс ва ўзаемным гандлі. Згодна з турэцкай статыстыкай, за 9 месяцаў 2023 года аб’ём узаемнага гандлю дасягнуў 1,6 млрд долараў, прывёў даныя Алейнік.
Як заявіў кіраўнік МЗС, ва ўмовах заходніх санкцый “першарадная цікавасць” для Беларусі ўяўляе “вырашэнне пытанняў узаемаразлікаў, лагістыкі дастаўкі тавараў у Турцыю, а таксама праз Турцыю ў трэція краіны і краіны Глабальнага Поўдня”.
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства паведаміў таксама аб падпісанні Мемарандума аб узаемаразуменні паміж беларускім Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан’юнктуры цэн і Асацыяцыяй бізнесменаў Турцыі, прадстаўнікі якіх плануюць узяць удзел у сумесным бізнес-форуме ў Беларусі ў першым квартале 2024 года.
У рамках пасяджэння міжурадавай камісіі адбылося чарговае пасяджэнне змешанай камісіі па аўтамабільных зносінах, якая вызначыла квоту дазволаў для беларускіх перавозчыкаў на 2024 год, разгледзела магчымасць стварэння на тэрыторыі Турцыі альтэрнатыўнага сертыфікацыйнага цэнтра карт лічбавага тахографа, а таксама прадаўжэння на 2024 год двухбаковага праекта і транзітных перавозак па тэрыторыі Беларусі і Турцыі.
Адзначыўшы, што ў беларускую эканоміку ўжо ўкладзена 1,5 млрд долараў турэцкіх інвестыцый, Алейнік заявіў аб гатоўнасці прапанаваць турэцкім партнёрам пляцоўкі для рэалізацыі выгадных перспектыўных праектаў і даць прэферэнцыі ў свабодных эканамічных зонах Беларусі і асаблівы льготны рэжым — у індустрыяльным парку “Вялікі камень”.
Візіт Алейніка ў Анкару пачаўся 7 лістапада. У гэты дзень ён правёў сустрэчу з турэцкім калегам Хаканам Фіданам. Мясцовыя СМІ паведамілі, што запланаваная сумесная прэс-канферэнцыя была адменена.

- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЦіханоўская — спецпрадстаўніку ЕС: Беларускі рэжым ведае ўмовы зняцця санкцый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2025 год на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасці, у 2024-м была на трэцімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская і генсек ПА НАТО дамовіліся правесці сумесныя мерапрыемствы па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках 2025 года Беларусь заняла апошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка

