Саветніца Ціханоўскай па маладзёжнай палітыцы Маргарыта Варыхава ўганараваная прэміяй “Маладая жанчына Еўропы 2023”
10 лістапада, Позірк. Маргарыта Варыхава — дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па маладзёжнай палітыцы і студэнцтве — 9 лістапада ў Бруселі атрымала прэмію “Маладая жанчына Еўропы 2023”.
Паводле інфармацыі прэс-службы дэмлідара, гэта ўзнагарода па адной з чатырох намінацый прэміі “Жанчына Еўропы”, якая штогод уручаецца за прасоўванне еўрапейскіх каштоўнасцяў. Ворыхава прысвяціла прэмію ўсім маладым лідарам Беларусі, адзначыўшы іх “вырашальную ролю ў фармаванні будучыні і абароне дэмакратыі”.
“Гэтая ўзнагарода — пацвярджэнне вялізнага патэнцыялу і сілы, якую мае наша моладзь. Мы разумеем, што абарона дэмакратыі не з’яўляецца нечым само сабой зразумелым. Гэта бесперапынная барацьба, якая патрабуе пільнасці, непахіснай рашучасці і адвагі супрацьстаяць несправядлівасці”, — заявіла яна.
Ворыхава абвясціла, што ў студзені далучыцца да Кансультатыўнай рады па справах моладзі пры Савеце Еўропы. “Гэтая роля дасць мне магчымасць працягваць сваю місію, узмацняць галасы моладзі і падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю не толькі ў Беларусі, але і ва ўсіх кутках Еўропы”, — адзначыла дарадца Ціханоўскай.
Прэмія “Жанчыны Еўропы” заснавана ў 2016 годзе. Яна заклікана “падкрэсліць унёсак жанчын у асвятленне і вырашэнне еўрапейскіх праблем, <…> пашырыць іх удзел у дыскусіях аб Еўропе і яе будучыні”, “адзначыць і прадэманстраваць натхняльныя ініцыятывы, якія даюць магчымасць выказацца жанчынам па ўсёй Еўропе і абараніць <…> дэмакратыю, інклюзіўнасць і культурная разнастайнасць”.
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа шэсць гадоў інвалідызацыя дзяцей з прычыны аўтызму вырасла больш чым у тры разы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКарбалевіч: Расія хоча ператварыць Беларусь ва ўзор прарасійскай дзяржавы, да якой павінны быць падобныя і ўсе астатнія (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНайбольш высокі ўзровень суіцыдаў у 2024 годзе адзначаны ў Мінску — РНПЦ псіхічнага здароўя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях абноўлена 12 рэкордаў цяпла, у тым ліку 64-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–15 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства