Мінск 20:13

Белстат: За 9 месяцаў 2023 года ВРП менш за ўсё вырас у Мінску

10 лістапада, Позірк. Валавы рэгіянальны прадукт (ВРП) Мінска ў студзені — верасні 2023 года склаў 47 млрд 203 млн 291 тыс. рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Агульны аб’ём валавога ўнутранага прадукту Беларусі за гэты перыяд — 157 млрд 197,3 млн рублёў. Доля сталіцы ў ім 30%. У гадавым вымярэнні (да студзеня — верасня 2022-га) прырост ВРП у Мінску склаў 0,2%.

Сярод абласцей найлепшую дынаміку ВРП прадэманстравалі Мінская і Гродзенская вобласці (прырост 8,9%; 29 млрд 659 млн 675 тыс.; доля 18,9% і +7,2%; 17 млрд 296 млн 74 тыс.; 11% адпаведна).

Далей Брэсцкая вобласць (+3,4%; 17 млрд 678 млн 391 тыс.; 11,2%), Гомельская (+3,1%; 18 млрд 496 млн 57 тыс; 11,8%), Віцебская (+1,8%; 14 млрд 657 млн 764 тыс.; 9,3%), Магілёўская (+0,7%; 12 млрд 206 млн 23 тыс.; 7,8%).

Падзяліцца: