Паляўнічыя Беларусі будуць абараняць дзяржаву са сваёй зброяй — Шуневіч

13 лістапада, Позірк. Паляўнічыя будуць прыцягнутыя пры фармаванні атрадаў “народнага апалчэння”, вынікае са слоў старшыні Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР), экс-кіраўніка МУС Ігара Шуневіча 13 лістапада па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Паводле слоў былога чыноўніка, якія перадаюць дзяржаўныя СМІ, у паляўнічым галоўнае тое, што гэта “чалавек, які не баіцца крыві як мінімум”.
“Паляўнічыя, якія не будуць прызваныя на службу ў парадку, вызначаным ваенкаматамі, безумоўна, возьмуць удзел у любых дзеяннях, неабходных для абароны дзяржавы, — заявіў Шуневіч. — Выкарыстоўваючы і свае навыкі, і экіпіроўку, і зброю. Пра гэтым таксама мы сёння размаўлялі. Тут выключэнняў не будзе ніякіх”.
Ён сцвярджае, што самі паляўнічыя выказваюць “такое меркаванне, жаданне і рашучасць”. “Кожны, хто валодае зброяй, разумее, што павінен будзе абараняць [дзяржаву]. Чым бараніць ёсць. Астатняе дашліфуем”, — дадаў ён.
1 лістапада Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову “Аб парадку фарміравання і забеспячэння народнага апалчэння”.
У ім прапісана, што атрады фармуюцца “на добраахвотнай аснове з ліку асоб, у тым ліку ваеннаабавязаных, здольных паводле стану здароўя браць удзел у выкананні задач па забеспячэнні ваеннага становішча” на асобнай тэрыторыі.
Кандыдатаў у “апалчэнцы” адбіраюць выканкамы, мясцовыя адміністрацыі на ўзгадненне з “тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў, органамі дзяржаўнай бяспекі, мясцовымі органамі ваеннага кіравання і арганізацыямі аховы здароўя з улікам абмежаванняў, вызначаных заканадаўствам”.
Пасля залічэння ў атрад кожнаму “апалчэнцу” выдаецца пасведчанне, зброя і боепрыпасы.
Атрады народнага апалчэння ў асноўным неабходныя для “патрулявання і выстаўлення пастоў на вуліцах, участках мясцовасці і аб’ектах для прадухілення і спынення правапарушэнняў”.

- Грамадства, ПалітыкаЛатушка — пра магчымае выдварэнне з Польшчы беларуса, які напаў на яго: Гэта адкрывае скрыню Пандоры для ўсіх правакатараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка