BelPol: Віктара Бабарыку ў красавіку збілі людзі, якія “не адносяцца да персаналу наваполацкай калоніі”
13 кастрычніка, Позірк. “Сур’ёзныя цялесныя пашкоджанні” экс-прэтэндэнту на пасаду прэзідэнта палітвязню Віктару Бабарыку нанеслі “прадстаўнікі карных структур рэжыму, якія не адносяцца да персаналу наваполацкай калоніі, паведаміла 13 кастрычніка аб’яднанне былых сілавікоў BelPol са спасылкай на свае крыніцы.
Паводле звестак арганізацыі, гэтыя людзі “спецыяльна прыязджалі ў ПК-1 для правядзення “прафілактычнай гутаркі”, якая “перарасла ў жорсткую акцыю застрашвання”.
Адзначаецца, што пасля збіцця Бабарыка быў шпіталізаваны. Цяпер ён “па-ранейшаму ізаляваны ад іншых зняволеных і ўтрымліваецца адзін у памяшканні камернага тыпу (ПКТ) ПК № 1, мае праблемы са здароўем — збоі ў працы сэрца”.
У BelPol таксама заявілі, што палітзняволены журналіст Ігар Лосік таксама знаходзіцца ў ПКТ ПК-1, “яго, як і Віктара Бабарыку трымаюць у інфармацыйным вакууме”, пры гэтым “наведванні адвакатаў і спатканні са сваякамі для абодвух палітвязняў забароненыя, карэспандэнцыю ім не перадаюць”.
Крыніцы аб’яднання паведамілі, што Лосік трапіў у ПКТ пасля інцыдэнту з адміністрацыяй папраўчай установы, які пацягнуў з яго боку спробу суіцыду.
“Адміністрацыя калоніі зладзіла ў дачыненні да яго сваю звычайную правакацыю — спрабавала прымусіць прыбіраць санвузел, што аўтаматычна цягне для зняволенага набыццё “нізкага сацыяльнага статусу”. На знак пратэсту Ігар Лосік проста ў санвузле атрада парэзаў сабе шыю, але цяжкіх пашкоджанняў не атрымаў. І гэта ўжо не першая спроба суіцыду з яго боку. У пакаранне за “адмову ад работ” (г.зн. ад уборкі туалета) яго змясцілі ў ПКТ, аднак утрымліваецца ён не адзін, а разам з іншымі зняволенымі, якія за ім назіраюць”, — гаворыцца ў заяве BelPol.
Паводле інфармацыі былых сілавікоў, дрэваапрацоўчы цэх наваполацкай калоніі цяпер “пераведзены на кругласутачны трохзменны рэжым працы з адным выхадным на тыдзень”, сярод іншага там вырабляецца драўляная тара для артылерыйскіх боепрыпасаў.
Таксама паведамляецца, што ў ліпені 2023 года ў прамзоне ПК-1 “павесіўся зняволены, які быў асуджаны на працяглы тэрмін за ўчыненне забойства, з якіх 12 гадоў ужо адбыў”, “шырокай агалосцы гэты факт не атрымаў”.
26 красавіка гэтага года з’явілася інфармацыя аб шпіталізацыі Віктара Бабарыкі ў наваполацкую бальніцу са слядамі збіцця і пнеўматораксам. Крыніца “Позірку” паведаміла, што “магчыма, у лёгкіх у яго выяўленая вада”.
Увечары 27 красавіка палітык усё яшчэ знаходзіўся ў бальніцы, праходзіў лячэнне ў хірургічным аддзяленні, быў у стане сярэдняй цяжкасці.
У ліпені адміністрацыя наваполацкай калоніі паведаміла сваякам Бабарыкі, што ён знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ). 17 ліпеня родныя палітвязня трапілі на прыём да адміністрацыі калоніі, там ім сказалі, што яго здароўю “нічога не пагражае”.
6 ліпеня 2021 года Вярхоўны суд прыгаварыў Бабарыку да 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за “атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры” (ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса) і “легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам” (ч. 2 арт. 235). Палітык не прызнаў віну.14 снежня 2021 года Ігара Лосіка — фігуранта “справы Ціханоўскага” — прыгаварылі да 15 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) і 293 (масавыя беспарадкі).
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаВынікі-2024. Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і атакі на журналістаў у Беларусі ў другой палове года ўзмацніліся — МЗС ГерманііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПапулярнасць беларускага бязвізу ў жыхароў суседніх краін ЕС за год знізілася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольшасць дырэктараў пакуль не чакае змены эканамічнага становішча прадпрыемстваў — МінэканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з пачатку лютага Польшча не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспартавана 1 млн кубаметраў піламатэрыялаў — кіраўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства