Алейнік абмеркаваў з паслом Палесціны “праблематыку блізкаўсходняга ўрэгулявання”

24 лістапада, Позірк. Сітуацыю на Блізкім Усходзе, уключаючы “праблематыку блізкаўсходняга ўрэгулявання”, абмеркавалі 24 лістапада на сустрэчы ў Мінску міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік і пасол Палесціны Ахмед Махамед аль-Мадбух.
Як паведамляе прэс-служба МЗС, бакамі “выказаная ўзаемная надзея на найхутчэйшую нармалізацыю сітуацыі ў сектары Газа” з акцэнтам на неабходнасць “пошуку ўзаемапрымальнага рашэння ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і рашэннямі Генеральнай асамблеі ААН для недапушчэння далейшай эскалацыі сітуацыі ў рэгіёне, росту ахвяр сярод мірнага насельніцтва ў зоне палесціна-ізраільскага канфлікту і дасягненні міру паміж ізраільцянамі і палестынцамі”.
Адзначаецца, што Алейнік паведаміў аль-Мадбуху “аб паслядоўнай пазіцыі Беларусі па блізкаўсходнім урэгуляванні”, а таксама аб “адзінай пазіцыі дзяржаў — членаў АДКБ адносна неабходнасці спынення кровапраліцця і мірнага вырашэння блізкаўсходняга канфлікту палітыка-дыпламатычнымі сродкамі на аснове рэзалюцый ААН шляхам стварэння дзвюх дзяржаў для двух народаў”.
Таксама дыпламаты абмеркавалі “перспектыўныя напрамкі для актывізацыі палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Палесцінай, нарошчвання міжведамасных кантактаў і пашырэння дагаворна-прававой базы”.
Сустрэча адбылася ў першы дзень абвешчанага чатырохдзённага перамір’я паміж арміяй абароны Ізраіля і палесцінскім рухам ХАМАС, падчас якога, як чакаецца, ізраільскаму боку будуць перададзеныя 50 з захопленых 7 кастрычніка закладнікаў у абмен на 150 палесцінскіх зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў турмах (жанчын і непаўналетніх).
Палесціна-ізраільскі канфлікт абвастрыўся 7 кастрычніка, калі на тэрыторыю Ізраіля з сектара Газа ўварваліся баевікі ваеннага крыла ХАМАС. Адначасова з Газы пачаўся інтэнсіўны абстрэл ізраільскай тэрыторыі, з пачатку якога выпушчана ўжо больш за 10 тыс. ракет.
Паводле апошніх звестак, у выніку тэрарыстычнай атакі ў Ізраілі загінула каля 1,4 тыс. чалавек з 37 краін, у тым ліку трое грамадзян Беларусі; пацярпела 7,3 тыс.чалавек.
Колькасць загінуўшых у сектары Газа ў выніку распачатай ізраільскай ваеннай аперацыі, паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя гэтага анклава, дасягнула 14,9 тыс., каля 7 тыс. жыхароў сектара лічацца прапаўшымі без вестак, паранена каля 36 тыс. чалавек. Паводле дадзеных ААН, каля 1,7 млн. жыхароў сектара Газа былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
З Каіра ў Мінск увечары 16 лістапада прыбыў самалёт “Белавія”, на якім паводле афіцыйных дадзеных знаходзілася больш за 40 эвакуяваных з Газы беларускіх грамадзян і членаў іх сем’яў. 6 лістапада “Белавія” вывезла 117 беларускіх грамадзян з Ізраіля.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ аўтарытарным рэжыме Канстытуцыя дрэнна прыжываецца — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Лукашэнка памыляецца, недаацэньваючы ЕўропуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 1,6 млрд рублёў — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ заключны дзень анамальна цёплага надвор'я тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя больш чым на 30 метэастанцыях (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка