6 снежня распачнецца стратэгічны дыялог паміж ЗША і беларускімі дэмсіламі

27 лістапада, Позірк. Стратэгічны дыялог паміж ЗША і беларускімі дэмакратычным рухам і грамадзянскай супольнасцю пачнецца 6 снежня.
У двухдзённым мерапрыемстве, якое адбудзецца ў Вашынгтоне, возьмуць удзел Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета, Каардынацыйнай рады, трэцяга сектара, незалежных СМІ, прафсаюзаў, моладзі, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, старт стратэгічнага дыялогу быў абмеркаваны 22 лістапада падчас тэлефоннай размовы Ціханоўскай з памочнікам дзяржсакратара ЗША па пытаннях Еўропы і Еўразіі Джэймсам О’Браянам.
Да прызначэння на гэтую пасаду сёлета 5 кастрычніка О’Браян паўтара гады займаўся ў амерыканскім урадзе каардынацыяй санкцыяў, у тым ліку супраць беларускіх уладаў. У 2015—2017 гадах быў спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША па справах заложнікаў.
Аб намеры ЗША распачаць стратэгічны дыялог з дэмакратычным рухам Беларусі заявіла намеснік дзяржсакратара Вэндзі Шэрман на сустрэчы з Ціханоўскай сёлета ў сакавіку.
Шэрман выказала “нязменную прыхільнасць Злучаных Штатаў падтрымцы імкнення беларускага народа да дэмакратычнай, суверэннай і стабільнай будучыні”, паведаміла тады прэс-служба Дзярждэпа.
Бакі выказалі надзею, што дыялог аб’яднае адпаведныя агенцтвы ўрада ЗША, якія займаюцца пытаннямі Беларусі, а таксама шырокае кола беларускіх дэмакратычных дзеячаў, у тым ліку палітычных лідараў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, незалежных журналістаў, праваабаронцаў, юрыстаў, прафсаюзных актывістаў, навукоўцаў і простых беларусаў.
У рамках маючага адбыцца візіту ў Злучаныя Штаты Ціханоўская возьме ўдзел у слуханнях па Беларусі, якія арганізуе 5 снежня камітэт па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, паведаміў Вячорка.
На 4 снежня запланавана сумеснае выступленне дэмлідара і вядомага амерыканскага гісторыка прафесара Цімаці Снайдэра ў Ельскім універсітэце, дзе ён выкладае.
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



