Мінск 23:08

Латвія да канца года закрывае неба для грамадзянскіх беспілотнікаў на мяжы з Беларуссю

14 кастрычніка, Позірк. Агенцтва грамадзянскай авіяцыі Латвіі ўводзіць часовую забарону на выкарыстанне паветранай прасторы ўздоўж усёй мяжы з Беларуссю.

У забароненай зоне, адзначае ведамства, з 16 кастрычніка па 31 снежня нельга без адпаведнага дазволу запускаць грамадзянскія беспілотныя лятучыя апараты на вышыні да 2.895 метраў. Пад абмежаванні трапілі ў тым ліку гарады Дагда, Краслава, часткова Даўгаўпілс.

“Абмежаванні неабходныя, каб Нацыянальныя ўзброеныя сілы маглі бесперашкодна выконваць задачы, звязаныя з выкарыстаннем пілатуемай авіяцыі і БПЛА на мяжы Латвіі і Беларусі”, — гаворыцца ў паведамленні.

Падзяліцца: