Лябедзька: Камітэт па міжнародных справах сейма Літвы падтрымаў прапанову павялічыць тэрмін дзеяння ВНЖ для беларусаў
12 снежня, Позірк. Камітэт па міжнародных справах сейма Літвы падтрымаў прапанову міністра ўнутранных спраў Агне Білатайце павялічыць тэрмін дзеяння віду на жыхарства (ВНЖ) для беларусаў з аднаго да трох гадоў, напісаў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька па выніках сустрэчы з кіраўніком загаданага камітэта Жыгімантасам Павілёнісам.
У каментары “Позірку” Лябедзька ўдакладніў, што ў камітэце адбылося галасаванне па гэтым пытанні.
Напрыканцы кастрычніка стала вядома, што супраць адпаведнай прапановы Білатайце выказаўся камітэт сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне, які ўзначальвае дэпутат Лаўрынас Кашчунас. Апрача таго, на пачатку снежня ён разам з шэрагам іншых парламентарыяў зарэгістраваў у сейме папраўкі, якія прадугледжваюць абмежаванне выдачы беларусам часовага ВНЖ.
Папраўку ў закон “Аб прававым статусе замежнікаў” Білатайце аргументавала тым, што ВНЖ выдаецца ў асноўным грамадзянам Беларусі, якія ратуюцца ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Сітуацыя ў краіне “працяглы час не мяняецца”, беларусы “не могуць вярнуцца на радзіму пасля заканчэння года і вымушаныя падаваць новую заяўку” на ВНЖ. На думку міністра, павелічэнне тэрміну дзеяння гэтага дакумента дазволіла б пазбегнуць нязручнасцей, выкліканых неабходнасцю часта яго мяняць, а Дэпартамент міграцыі пры МУС зэканоміў бы адміністрацыйны рэсурс на апрацоўку заяў.
Білатайце прапанавала пры пасярэдніцтве Міністэрства замежных спраў выдаваць ВНЖ на тры гады толькі замежнікам, якіх пераследуюць недэмакратычныя рэжымы, што пацярпелі альбо могуць пацярпець ад рэпрэсій. Павелічэнне тэрміну дзеяння ВНЖ, на думку кіраўніцы МУС, “вырашыла б праблему, звязаную з выдачай дзейнага праязнога дакумента замежнікам гэтай катэгорыі, калі яны з аб’ектыўных прычын не могуць атрымаць праязны дакумент, выдадзены ў краіне паходжання” (маецца на ўвазе пашпарт, які немагчыма памяняць у беларускіх дыппрадстаўніцтвах пасля ўступлення ў сілу 7 верасня ўказа Аляксандра Лукашэнкі № 278), і просяць выдаць “пашпарт замежнай асобы”, які дзейнічае столькі ж, колькі і ВНЖ.
14 снежня ў сейме Літвы з ініцыятывы офіса Святланы Ціханоўскай пройдуць слуханні і дыскусія ў фармаце пашыраннага пасяджэння Камітэта па міжнародных справах і групы дэпутатаў “За дэмакратычную Беларусь”. На іх офіс дэмлідара хоча засяродзіцца “на абмеркаванні становішча беларусаў у прававым полі Літвы”.
- Грамадства
- ГрамадстваЗвязаныя з кібермахлярствам злачынствы характарызуюцца сезоннасцю — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа першых стратэгічных кансультацыях Канада і беларускія дэмсілы абмеркавалі падтрымку СМІ, прыцягненне рэжыму да адказнасці, ваенна-палітычнае становішча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаМіграцыйны крызіс не пагроза, але вялікі выклік для Польшчы — адстаўны генерал (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСуд у Грузіі зноў перанёс разгляд скаргі беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка