Ціханоўская: Калі палітычныя сілы не гатовыя да дэмакратычных перамен, адна дыктатура змяняецца іншай

13 снежня, Позірк. “Калі палітычныя сілы не гатовыя да дэмакратычных перамен, то адна дыктатура змяняецца іншай”, — адзначыла кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Святлана Ціханоўская ў відэазвароце 13 снежня падчас прэзентацыі праекта “Стратэгіі пераходу да новай Беларусі”.
Паводле яе слоў, дакумент стаўся вынікам супольнай працы дэмакратычных сіл, а таксама “экспертаў у галінах палітыкі, эканомікі, грамадзянскіх адносін”.
“Можа здацца, што гэты дакумент ў цяперашніх умовах заўчасны, аднак досвед такіх краін, як Іран, Гаіці, Паўночная Карэя, кажа пра адваротнае, — заявіла Ціханоўская. — Таму нельга, каб гістарычны шанец заспеў нас знянацку, думаю, гэта мы ўжо праходзілі. Стратэгія перахода да новай Беларусі — гэта бачанне, як ператварыць нашу краіну ў незалежную, дэмакратычную і праеўрапейскую”.
Праект стратэгіі распрацавалі прадстаўнікі офіса Ціханоўскай, АПК, Каардынацыйнай рады, арганізацый грамадзянскай супольнасці, аналітычных цэнтраў у сферы эканомікі, палітыкі, стратэгічнай камунікацыі, права, міжнародных адносін.
Утрымлівае бачанне неабходных перамен і планы дэмсіл на перыяд пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі. Тычыцца “аднаўлення канстытуцыйнага парадку”, “правядзення дэмакратычных выбараў”, “забеспячэння работы сістэмы дзяржкіравання і надання паслуг насельніцтву”, “аднаўлення законнасці і справядлівасці”, “знешняй палітыкі і міжнародных абавязальніцтваў”, “забеспячэння эканамічнай стабільнасці і развіцця”, “аднаўлення ўмоў для развіцця грамадзянскай супольнасці і палітычнага плюралізма”, “асноўных шагоў нацыянальнага адраджэння”, “забеспячэння грамадскай падтрымкі рэформ у пераходны перыяд”.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаКардынацыйная рада пасля знікнення Мельнікавай працягвае працу ў штатным рэжыме — ГліннікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым колькасць звольненых перавысіла нанятых толькі ў Гродзенскай вобласці, экс-кіраўнік якой цяпер віцэ-прэм'ер па сацсферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал 2025 года знізіўся на 10,25% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства