Галоўны рэдактар Reform.by: Падыход еўрапейскіх донараў можа прывесці да знішчэння незалежных беларускіх медыя

21 снежня, Позірк. Незалежнае беларускае медыя Reform.by знаходзіцца на мяжы закрыцця, паведаміў “Позірку“яго галоўны рэдактар Фёдар Паўлючэнка.
Прычына заключаецца ў адсутнасці фінансавання з боку еўрапейскіх донараў, на якое разлічвала СМІ.
“На нашым рахунку грошай на паўтара-два месяцы працы, — сказаў галоўны рэдактар Reform.by. — Ніхто з нашай рэдакцыі не мае [фінансавай] падушкі бяспекі, без мінімальнага заробку мы працаваць фізічна не зможам. Я ўжо не кажу пра звычайныя накладныя выдаткі — хостынг, аплата дамена, набыццё падпісак на сэрвісы, тэхніка і шмат іншага”.
СМІ, паводле слоў яго галоўнага рэдактара, доўгі час працавала за кошт спецыяльных праектаў. “Гэта звычайная практыка для невялікіх і сярэдніх беларускіх медыя: рэкламы няма, зарабіць грошы ў існай сітуацыі практычна немагчыма, і мы прыйшлі да той кропкі, калі не здольныя зводзіць канцы з канцамі і аплачваць працу нашых калег”, — канстатаваў ён.
“Мы разлічвалі на мэтавую падтрымку асноўнай працы рэдакцыі некалькімі інстытуцыянальнымі еўрапейскімі донарамі. Тым больш што Еўрасаюз дэклараваў падтрымку беларускіх медыя, але мы атрымалі ад іх адмовы, і, па вялікім рахунку, я не вельмі ўяўляю, як можна працягваць працу рэдакцыі ў такіх умовах, бо на асноўную працу рэдакцыі грошай мы не маем”, — дадаў Паўлючэнка.
Паводле яго слоў, адзін з патэнцыйных донараў заявіў, што “гэтая сітуацыя тычыцца большасці сярэдніх і малых беларускіх медыя ў эміграцыі”. “Адмова ў падтрымцы звязана з тым, што мы не змаглі перабудавацца да новай рэальнасці і не змаглі выйсці на тую аўдыторыю, якая ў нас была, не знайшлі шляхі да яе”, — патлумачыў галоўны рэдактар Reform.by.
“На жаль, ва ўмовах невялікай рэдакцыі, калі няма магчымасці хутка развіць новыя напрамкі, заняцца пераўпакоўкай кантэнту, засвоіць новыя пляцоўкі, практычна немагчыма хутка — ад некалькіх месяцаў да года — перабудаваць сваю працу”, — адзначыў ён.
Паўлючэнка перакананы, што падыход еўрапейскіх донараў, калі незалежныя беларускія і расійскія СМІ ўраўноўваюцца, а “іх падтрымка адбываецца без уліку існых рэалій, розных аўдыторый і ўмоў працы”, з’яўляецца памылковым. Гэта можа прывесці да знішчэння незалежных беларускіх медыя, негатыўна адбіцца на “здольнасці беларусаў супраціўляцца знешняй агрэсіі і акупацыі”. У выніку, лічыць ён, беларускі народ “пазбавіцца таго самага імунітэту, якім з’яўляецца ўласная нацыянальная незалежная журналістыка”.
“Гэта не перабольшанне і не шантаж, — падкрэсліў Паўлючэнка. — Маецца праблема працяглага каланіяльнага наратыву, які ўсімі сіламі падтрымліваецца Крамлём і прапагандай: беларускія медыя становяцца закладнікамі сітуацыі. Мы знаходзімся ў розных умовах з расійскімі медыя, яны не заблакаваныя ў Беларусі і, наколькі я ведаю, спрабуюць прадаваць патэнцыйным партнёрам у тым ліку і беларускую аўдыторыю. Такі падыход прывядзе да знішчэння нацыянальных медыя, сучаснай беларускай дзяржавы”.
Галоўны рэдактар Reform.by лічыць, што “трэба радыкальна і вельмі хутка перагледзець падыходы па падтрымцы незалежных беларускіх СМІ і ні ў якім разе не аб’ядноўваць” іх у “адзін з Расіяй і расійскімі медыя рэгіён, рабіць агульны кейс”.
“Гэта не толькі наша сітуацыя, гэта сістэмная праблема, якая тычыцца большасці беларускіх медыя”, — падсумаваў Паўлючэнка.
Рэдакцыя Reform.by звярнулася да сваіх чытачоў з просьбай падтрымаць яе ахвяраваннем і падпіскай на тэлеграм-канал (бяспечна толькі для людзей па-за межамі Беларусі).
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+