Беларусь мае намер развіваць стасункі з Сербіяй, дзе праходзяць пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў

26 снежня, Позірк. Амбасадар Беларусі Сяргей Маліноўскі 25 снежня ўручыў копіі даверчых грамат выканаўцы абавязкаў генеральнага сакратара МЗС Сербіі Сузане Бошкавіч-Праданавіч, паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Адзначаецца, што бакі абмяняліся думкамі аб “актуальным стане і перспектывах двухбаковых стасункаў”, а таксама абмеркавалі пытанні “далейшага развіцця палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў іншых сферах”.
Маліноўскі і Бошковіч-Праданавіч “пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць і нацэленасць на паглыбленне беларуска-сербскіх сувязяў”.
17 снежня ў Сербіі адбыліся датэрміновыя выбары ў Народную скупшчыну, па афіцыйных выніках якіх ва ўладзе засталася кіруючая Сербская прагрэсіўная партыя (СПП). Апазіцыя абвінаваціла СПП і яе сузаснавальніка прэзідэнта краіны Аляксандра Вучыча ў фальсіфікацыях, у тым ліку шляхам укіду бюлетэняў і подкупу выбаршчыкаў. У краіне пачаліся пратэсты, дзясяткі чалавек затрыманыя.
Беларускія прапагандысцкія тэлеграм-каналы сталі заклікаць улады Сербіі пераняць рэпрэсіўны досвед афіцыйнага Мінска.


- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПастаянны прадстаўнік у Жэневе Бельская адпрэчыла даклад незалежных экспертаў, абвінаваціўшы іх у намеры "разбурыць беларускую дзяржаву"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства85% выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў прыпадае ў Мінску на аўтамабіліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаБеларускія незалежныя СМІ застаюцца медыя для Беларусі — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
