Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ермаловіч і старшыня Дзяржстандарта Татарыцкі атрымалі міністэрскія пасады ў ЕЭК

27 снежня, Позірк. Два беларускія чыноўнікі зацверджаныя ў якасці членаў калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК), абноўлены пералік якіх апублікавала прэс-служба ЕЭК.
Міністрам па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК стаў Максім Ермаловіч, які зараз займае пасаду намесніка кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.
Пасаду міністра па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК заняў Валянцін Татарыцкі — старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
Абноўлены склад калегіі пачне працаваць 1 лютага 2024 года. У гэты ж дзень паўнамоцтвы старшыні калегіі ЕЭК пяройдуць да прадстаўніка Казахстана Бакытжана Сагінтаева, які зменіць на гэтай пасадзе беларускага функцыянера Міхаіла Мясніковіча.
Ермаловіч з 1999 года працаваў у Міністэрстве фінансаў, дзе прайшоў шлях ад кансультанта ўпраўлення аналізу і планавання даходаў бюджэту да міністра. Улетку 2020 года быў прызначаны амбасадарам у Вялікабрытаніі і Ірландыі (па сумяшчальніцтве), праз два гады быў адкліканы і прызначаны намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.
Татарыцкі ў 1986–1999 працаваў на інжынерных пасадах, пасля быў у кіраўніцтве прадпрыемства “Рудзенск”. У 2015 годзе стаў першым намеснікам старшыні Дзяржстандарта, у 2019 годзе — кіраўніком гэтага ведамства.
ЕЭК — пастаянна дзейны орган рэгулявання ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС), адказны за забеспячэнне ўмоў функцыянавання і развіцця ЕАЭС, распрацоўку прапаноў па далейшым развіцці інтэграцыі.
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць генпракурора Грузіі распачаць следства па факце затрымання грамадзяніна Беларусі ў Дэпартаменце міграцыі МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі ў абароненым грунце было вырашчана на 4% менш таматаў, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка