Мінск 21:47

З 1 студзеня памер базавай велічыні складзе 40 рублёў

27 снежня, Позірк. З 1 студзеня памер базавай велічыні (БВ) павялічыцца з 37 да 40 рублёў, вынікае з пастановы Савета міністраў № 944 “Аб устанаўленні памеру базавай велічыні”, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал 27 снежня.

Апошні раз БВ павялічылася 1 студзеня 2023 года з 32 да 37 руб. У 2021-м годзе БВ складала 29 руб., у 2020-м — 27 руб., У 2019-м — 25,5 руб., У 2018-м — 24,5 руб.

Базавая велічыня ўплывае на памер некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат, у тым ліку дапамог па беспрацоўі і стыпендый беспрацоўным, якія накіроўваюцца службай занятасці на вучобу.

Падзяліцца: