Беларускі ваенпрам дапаможа арміі “уціхамірыць любога агрэсара”, заяўляе Лукашэнка

30 снежня, Позірк. Работнікі ваенна-прамысловай галіны, “разумеючы важнасць сваёй працы для захавання міру на беларускай зямлі”, зробяць усё магчымае, каб “Узброеныя сілы маглі не толькі стрымліваць, а калі спатрэбіцца — уціхамірыць любога агрэсара”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы ўсіх датычных з 20-годдзем Дзяржкампаенпрама.
У пасланні, апублікаваным прэс-службай віншавальніка, гаворыцца, што зброевую справу як самастойную галіну ў Беларусі пачалі ствараць у 1990-я гады, каб “гарантаваць бяспеку і абараназдольнасць маладой суверэннай дзяржавы”.
Лукашэнка назваў “аб’ектыўна неабходным крокам” рашэнне сфармаваць у той час Дзяржкамваенпрам, які “разам з іншымі сілавымі ведамствамі павінен развіваць айчынны ВПК, удасканальваць існыя і ствараць новыя ўзоры ўзбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі”.
Паводле яго слоў, за 20 гадоў “беларускімі збройнікамі пройдзены нялёгкі шлях ад простай мадэрнізацыі савецкіх узораў узбраення да стварэння новых айчынных, якія адпавядаюць самым высокім сучасным патрабаванням і цяпер добра вядомыя і запатрабаваныя ў многіх рэгіёнах свету”.
Адметна, што Лукашэнка, перакананы ў гатоўнасці беларускага ваенпрама дапамагчы арміі “ўціхамірыць любога агрэсара”, падтрымлівае Расію ў яе агрэсіі супраць Украіны. Менавіта развязаная Масквой вайна і імклівая мілітарызацыя Мінска прывялі да таго, што суседнія краіны НАТО пачалі ўмацоўваць ваенны патэнцыял на ўсходнім флангу.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС удвая вышэйшая, чым у кастрычніку летась (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць жанчын, у якіх нарадзіліся дзеці ў выніку ЭКА, за мінулы год вырасла на 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 5,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 14,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка