Маркеджані прыбудзе ў статусе часовага паверанага і не будзе ўручаць даверчыя граматы — Вячорка
17 кастрычніка, Позірк. Дыпламат Тамаза П’етра Маркеджані, паводле інфармацыі галоўнага дарадцы Святланы Ціханоўскай Франака Вячоркі, прыбудзе ў Беларусь у статусе часовага паверанага і не будзе ўручаць даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнка.
“Прынамсі такая дамоўленасьць была з міністрам замежных справаў Італіі. <…> Мы знаходзімся ў рэгулярным кантакце з МЗС Італіі”, — адзначыў ён у сваім тэлеграм-канале.
17 кастрычніка дзейны кіраўнік італьянскай дыпламатычнай місіі ў Беларусі Марыё Бальдзі апублікаваў зварот, у якім паведаміў што Маркеджані будзе “новым паслом”.
Тамаза П’етра Маркеджані нарадзіўся ў Мілане ў 1967 годзе. У 1992 годзе скончыў літаратурны факультэт Міланскага ўніверсітэта.
На месца амбасадара ў Беларусі Маркеджані пераходзіць з пасады генеральнага консула Італіі ў Жэневе. У 2000–2004 гадах ён займаўся консульскай працай у Маскве, таксама працаваў у краінах Цэнтральнай і Паўночнай Еўропы.
Уганараваны званнем кавалера ордэна “За заслугі перад Рэспублікай”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаКіраўнік МУС Літвы заклікаў еўракамісара па ўнутраных справах адрэагаваць на гібрыдныя пагрозы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі ў Беларусі за месяц павялічылі прыбытак на 11,5% — аналіз даных рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў 2025 года ў Беларусі звольнена на 3% працаўнікоў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



