Улады Польшчы маюць намер стварыць міжведамасную групу па рашэнні звязаных з Беларуссю пытанняў
9 студзеня, Позірк. Дамоўленасць пра стварэнне міжведамаснай рабочай групы па вырашэнні звязаных з Беларуссю пытанняў была дасягнутая на сустрэчы дэлегацыі Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) на чале са Святланай Ціханоўскай з міністрам замежных спраў Польшчы Радославам Сікорскім 8 студзеня ў Варшаве.
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала беларускага палітыка, у гэтую групу павінны ўвайсці прадстаўнікі розных польскіх міністэрстваў і дзяржаўных устаноў.
Ціханоўская заклікала суразмоўцу працягваць выдаваць беларусам “як звычайныя, так і гуманітарныя” візы. Яна звярнула ўвагу на “важнасць захавання мабільнасці беларусаў” і прапанавала “выдаваць візы не толькі ў Беларусі, але і ў польскіх консульствах у іншых краінах”. У прыватнасці гаворка зайшла пра Грузію, “дзе беларусы не могуць атрымаць ніякіх дакументаў”.
Кіраўнік АПК папрасіла Сікорскага падтрымаць сумленны беларускі бізнес у Польшчы, у тым ліку падоўжыць праграму Poland Business Harbour, якая “дазваляе ствараць умовы для працы беларускіх кампаній”. Акрамя таго, яна заклікала працягнуць аказваць дапамогу “незалежным беларускім медыя, якія працуюць у Польшчы і адыгрываюць важную ролю ў супрацьдзеянні прапагандзе”.
Міністра па еўрапейскіх справах Адама Шлапку дэмлідар папрасіла “падтрымаць еўрапейскі выбар беларусаў і зрабіць Беларусь адным з прыярытэтаў падчас старшынства” Польшчы ў Савеце ЕС у 2025 годзе.
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства