Новы кіраўнік МЗС Літвы запэўніў Ціханоўскую ў падтрымцы дэмсіл Беларусі

27 снежня, Позірк. Дзевятнаццаты ўрад Літвы працягне падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі, заявіў міністр замежных спраў гэтай балтыйскай дзяржавы Кястуціс Будрыс 27 снежня ў Вільнюсе на сустрэчы з кіраўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланай Ціханоўскай.
“Мы забяспечым, каб беларусы, якія атрымалі часовы прытулак у Літве, адчувалі сябе ў бяспецы і мелі магчымасць працаваць на карысць дэмакратызацыі сваёй краіны”, — цытуе літоўскае знешнепалітычнае ведамства свайго кіраўніка.
Паводле слоў Будрыса, існаванне “дэмакратычнай і мірнай” Беларусі адпавядае інтарэсам Літвы ў плане бяспекі.
Сярод іншага міністр падкрэсліў важнасць “забеспячэння належнага адказу міжнароднай супольнасці на мерапрыемства па пераабранні А. Лукашэнкі, якое арганізуецца рэжымам 26 студзеня наступнага года”.
Літва, паведаміў Ціханоўскай Будрыс, “падняла пытанне Беларусі на пасяджэнні Савета па замежных справах ЕС у Бруселі ў снежні і ўзніме яго ў студзені”.
“Мы мусім гучна казаць пра тое, што адбываецца ў Беларусі — пра неаслабныя рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць беларускага народа, працяглай падтрымцы расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны, партнёрства з Кітаем, Іранам і Паўночнай Карэяй. Працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі, будуць мець наступствы не толькі для Літвы, але і для ўсёй Еўропы і міжнароднай архітэктуры бяспекі”, — лічыць кіраўнік літоўскай дыпламатыі.
У дарадцы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніса Кучынскага, які ўдзельнічаў у сустрэчы, “склалася ўражанне”, што Будрыс “максімальна адкрыты да супрацы і будзе вітаць актыўную дзейнасць беларусаў у Літве”. Сваімі ўражаннямі палітык падзяліўся з “Парламенцкім каналам”.
Адзначаецца, што беларускі дэмлідар падзякавала кіраўніку літоўскай дыпламатыі за “дакладна сфармуляванае пасланне МЗС адносна так званых “выбараў”, якія арганізуе беларускі рэжым”, што гэта ўсё “імітацыя і падман”.
Будрыс уступіў на пасаду 12 снежня 2024 года, калі новы ўрад на чале з прэм’ер-міністрам Гінтаўтасам Палуцкасам прынёс прысягу.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаРост цэн на паслугі ў красавіку стаў рэкордным за апошнія 14 месяцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



