Ціханоўская заклікала Дуду ўключыць дэмакратычную Беларусь у фармат Люблінскага трохкутніка

10 студзеня, Позірк. Уключыць дэмакратычную Беларусь у фармат Люблінскага трохкутніка заклікала Святлана Ціханоўская прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду на перамовах 9 студзеня ў Варшаве. Пра гэта паведаміў “Позірку” галоўны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, бакі абмеркавалі магчымыя сумесныя мерапрыемствы на працягу 2024 года ў рамках гэтага рэгіянальнага ўтварэння*, ініцыянаванага ў 2020 годзе Польшчай, Літвой і Украінай.
“Дуда выказаў падтрымку Святлане Ціханоўскай і беларускаму народу ў барацьбе за свабоду, падкрэсліўшы, што Польшча падтрымлівала і падтрымлівае беларускую грамадзянскую супольнасць і СМІ, а сам ён на кожнай міжнароднай сустрэчы, на кожным міжнародным мерапрыемстве паказвае на важную ролю Беларусі для бяспекі ўсёй Еўропы”, — адзначыў Вячорка.
На сустрэчы разгледжаная сітуацыя ўнутры Беларусі і ва Украіне. Ціханоўская зноў заклікала зрабіць усё магчымае, каб Беларусь не стала суцяшальным прызам для Крамля. Абмеркаваны “сумесныя мерапрыемствы ў міжнародных арганізацыях і сумесныя дзеянні ў ААН”. Ціханоўская распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі, у тым ліку журналістам, адным з актывістаў польскай меншасці Анджэем Пачобутам, якога трымаюць у рэжыме інкамунікада — інфармацыйнай ізаляцыі. Ціханоўская “заклікала патрабаваць вызвалення палітвязняў і працягваць ціск на рэжым з гэтай мэтай, а таксама падтрымаць інструменты, механізмы для прыцягнення рэжыму да адказнасці за рэпрэсіі супраць беларусаў і супраць Украіны, у тым ліку дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей”.
Паводле інфармацыі Вячоркі, у канцы сустрэчы Ціханоўская ўручыла Дудзе Крыж добрасуседства — узнагароду Аб’яднанага пераходнага кабінета, якая ўручаецца палітыкам, у тым ліку вышэйшым службовым асобам, за падтрымку беларусаў у барацьбе за свабоду. Акрамя Дуды гэтай узнагароды былі ўдастоены прэзідэнт Еўрапарламента Раберта Метсола, міністр замежных спраў Швецыі Тобіас Більстром, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
* Пра неабходнасць ўключэння Беларусі ў Люблінскі трохкутнік заявіў “Позірку” ўкраінскі палітолаг Яўген Магда. З яго каментаром можна азнаёміцца тут.
Гл. таксама па тэме:
Ціханоўская: Дыктатура ў Беларусі абрынецца, а беларуска-польскія адносіны застануцца на стагоддзі

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+