Асуджаныя за “экстрэмізм” і “тэрарызм” амніставаныя не будуць — кіраўнік МУС

11 студзеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову Міністэрства ўнутраных спраў, якая фактычна пазбаўляе асуджаных па палітычна матываваных крымінальных справах магчымасці трапіць пад патэнцыйную амністыю ў 2024 годзе, вынікае з заявы кіраўніка МУС Івана Кубракова 11 студзеня па выніках нарады аб удасканаленні заканадаўства аб крымінальнай адказнасці.
“Намі было прапанавана: экстрэмісты і тэрарысты, што асуджаныя і прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці, — да іх амністыю не прымяняць. Нашу прапанова падтрымалі”, — цытуюць чыноўніка дзяржСМІ.
“Бо ўсе разумеюць, што здзейснілі гэтыя людзі. І на сённяшні дзень праблема застаецца. На жаль, тыя збеглыя, якія сёння знаходзяцца за мяжой, спрабуюць уплываць розным спосабам на нашых грамадзян, асабліва на моладзь, якая знаходзіцца тут. Але сітуацыю мы кантралюем, вядзем разведку ў тым ліку і ў інтэрнэце, таму што ўсё гэта адбываецца дыстанцыйна”, — сцвярджае Кубракоў.
Са слоў міністра вынікае, што амністыю, якую ўлады хочуць прымеркаваць да 80-годдзя вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, акрамя “палітычных” прапануецца не прымяняць да асоб, якія паўторна здзейснілі злачынства пасля прымененай да іх з 2020 года амністыі; злосным парушальнікам; небяспечным рэцыдывістам; пажыццёва зняволеным (у тым ліку тым, каму такім чынам замянілі смяротнае пакаранне); асуджаным за наркотыкі (акрамя непаўналетніх).
Згодна з прапановай МУС, на “безумоўнае вызваленне ад любога пакарання”, а таксама “спыненне папярэдняга расследавання” змогуць разлічваць тыя, хто здзейсніў злачынства, што “не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі або адносіцца да катэгорыі менш цяжкіх”.
Амністыю плануецца прымяніць да непаўналетніх, цяжарных жанчын, жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, асоб пенсійнага ўзросту, інвалідаў І і ІІ груп, хворых на актыўную форму сухотаў, хворых на анкалагічныя захворванні і ВІЧ-інфікаваных, ветэранаў баявых дзеянняў іншых дзяржаў, грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС, асоб ільготнай катэгорыі грамадзян.
Прапануецца вызваліць асоб, пазбаўленых або абмежаваных у волі за злачынствы, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі; менш цяжкія злачынствы (калі адбылі не менш за чварціну тэрміну).
Некаторым асуджаным прапануецца скараціць тэрмін пакарання, іншых — вызваліць ад неадбытай часткі пакарання.
Патэнцыйная амністыя ў 2024 годзе “павінна мець адрозненні”, заяўляе Лукашэнка (дапоўнена)
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства


