Human Rights Watch: У 2023 годзе ўсё часцей палітвязні ў Беларусі ўтрымліваліся без сувязі са знешнім светам

11 студзеня, Позірк. “У Беларусі масавыя рэпрэсіі ў дачыненні да крытыкаў улады працягнуліся ў 2023 годзе”, гаворыцца ў штогадовай справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch, прысвечанай сітуацыі з выкананнем правоў чалавека ў свеце ў 2023 годзе.
Адзначаецца, што “на момант падрыхтоўкі агляду” (лістапад 2023 года) амаль 1,5 тыс. чалавек заставаліся ў зняволенні па палітычна матываваных абвінавачаннях”: “У іх ліку былі праваабаронцы, журналісты, адвакаты, апазіцыйныя палітыкі, дзеячы культуры, прафсаюзныя работнікі і актывісты. Улады ўсё часцей утрымлівалі палітвязняў інкамунікада (без сувязі са знешнім светам. — “Позірк”.), ужывалі катаванні і іншае недазволенае абыходжанне”.
“У лютым Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) зрабіла заяву аб сістэматычных, шырока распаўсюджаных і грубых парушэннях правоў чалавека ў краіне, указаўшы, што некаторыя могуць дасягаць ўзроўню злачынстваў супраць чалавечнасці”, — зазначаецца ў дакуменце.
У справаздачы прыводзяцца канкрэтныя факты арыштаў і затрыманняў меркаваных апанентаў рэжыму, рэпрэсій супраць праваабаронцаў, адвакатаў і журналістаў і ціску на вучняў.
Паводле сцвярджэння праваабаронцаў, у сувязі з гуманітарным крызісам на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам на працягу года “мігранты, у тым ліку дзеці, па-ранейшаму знаходзіліся ў бязвыхадным становішчы на беларускім баку мяжы, падвяргаючыся сур’ёзным парушэнням з боку беларускіх службовых асоб і сутыкаючыся з рызыкамі для жыцця”.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка