Праваабаронцы: У ноч на 9 студзеня ад пнеўманіі памёр 50-гадовы палітвязень Вадзім Храсько

13 студзеня, Позірк. У ноч на 9 студзеня ад пнеўманіі памёр 50-гадовы палітвязень Вадзім Храсько, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, з віцебскай калоніі № 3 мужчыну даставілі ў бальніцу тады, “калі яго ўжо нельга было выратаваць”. Паведамляецца, што палітвязень “вельмі хварэў у зняволенні”.
Храсько быў затрыманы 15 красавіка 2023 года паводле арт. 3612 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), падставай для пераследу сталі “некалькі данатаў”. Да суда быў у сталічным следчым ізалятары № 1.
4 жніўня таго ж года Мінскі гарадскі суд (суддзя Сяргей Хрыпач) прыгаварыў мужчыну да 3 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму, хаця той “меў сур’ёзнае захворванне”. 13 кастрычніка Вярхоўны суд пакінуў вырак без змен. 3 лістапада Храсько быў унесены ў “спіс экстрэмістаў”. У віцебскай калоніі палітвязень прабыў каля двух месяцаў.
Храсько пахавалі 12 студзеня ў Мінску.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, гэта ўжо чацвёртая смерць у зняволенні асуджанага з палітычных матываў. 21 траўня 2022 года ў шклоўскай калоніі № 17 (Магілёўская вобласць) загадкава памёр 50-гадовы актывіст і грамадскі дзеяч Вітольд Ашурак, 7 траўня 2023-га ў згаданай віцебскай калоніі — 61-гадовы блогер і актывіст з хворым сэрцам Мікалай Клімовіч, 11 ліпеня 2023-га — прывезены ў бальніцу з гродзенскай турмы № 1 57-гадовы мастак Алесь Пушкін, у якога дыягнаставалі прабадную язву.


- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў ступень зносу асноўных сродкаў павялічылася на 1,6 працэнтнага пункта (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаМінулым днём Літва зафіксавала рэкордную за апошнія гады колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксавана пяць тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСлепа капіяваць падыходы Кітая да тэхналагічнай і эканамічнай незалежнасці не мае сэнсу — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь чацвёрты месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС у дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+