Мінск 04:04

На адно месца ў Палаце прадстаўнікоў у сярэднім прэтэндуе менш за тры чалавекі — у 2,4 разы менш, чым на папярэдніх выбарах

Фота: "Позірк"

16 студзеня, Позірк. 298 кандыдатаў вылучана на выбарах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) восьмага склікання, вынікае з інфармацыі на сайце Цэнтрвыбаркама.

На адно з 110 месцаў прэтэндуе ў сярэднім 2,7 чалавека. Гэта ў 2,4 разы менш, чым на папярэдніх выбарах у ніжнюю палату парламента ў 2019 годзе (703 кандыдаты, 6,4 на месца), і ў 2,1 разы — чым на выбарах у 2016-м (630, 5,7).

Этап вылучэння кандыдатаў у дэпутаты ПП НС восьмага склікання на выбарах, якія адбудуцца 25 лютага, скончыўся 15 студзеня. Паводле закону, правам на вылучэнне валодалі палітычныя партыі, працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне шляхам збору подпісаў.

Падзяліцца: