Ціханоўскую запрасілі на пахаванне папы рымскага Францішка (дапоўнена)
Дададзены каментар галоўнага дарадцы Святланы Ціханоўскай Франака Вячоркі

24 красавіка, Позірк. Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне ад Святога Пасаду сфармаваць дэлегацыю ад дэмакратычных сілаў Беларусі на пахаванне папы рымскага Францішка ў Ватыкане.
“Ціханоўская даручыла Дзянісу Кучынскаму, дыпламатычнаму дарадцу, узначаліць дэлегацыю і ўзяць удзел у афіцыйных мерапрыемствах з нагоды пахавання папы. Дзяніс Кучынскі — практыкуючы рыма-каталік, на працягу апошніх гадоў адказваў у Офісе Святланы Ціханоўскай за сувязі з Ватыканам”, — паведаміла прэс-служба дэмакратычнага лідара.
Сама Ціханоўская не зможа прысутнічаць на цырымоніі. “У яе быў запланаваны шэраг важных сустрэчаў і мерапрыемстваў з беларусамі загадзя на суботу, таму яна дэлегавала функцыі. Найгалоўнейшае, што свабодная, дэмакратычная Беларусь будзе прадстаўленая на пахаванні, каб аддаць дань пашаны папу Францішку”, — сказаў “Позірку” галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка.
Пантыфік памёр 21 красавіка, пахаванне адбудзецца 26 красавіка.
Ціханоўская назвала пантыфікат папы Францішка прыкладам сапраўднага служэння чалавеку.
Ад беларускіх уладаў на пахаванне Францішка паедзе спікер ПП НС Ігар Сяргеенка.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–30 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМУС рэкамендуе прыбываць на святочныя мерапрыемствы 3 ліпеня загадзя — праз надгляд і абмежаванне руху (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка