Ціханоўская: Пантыфікат папы Францішка — прыклад сапраўднага служэння чалавеку

21 красавіка, Позірк. Пантыфікат папы Францішка — “прыклад сапраўднага служэння чалавеку: з клопатам пра людзей, з нястомнай барацьбой за годнасць, свабоду і справядлівасць”, напісала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў спачуванні ў сувязі з яго смерцю.
“Ён заўсёды быў побач з тымі, каго зневажаюць і праследуюць. Ягоны голас гучаў у абарону народаў, што патрапляюць пад прыгнёт альбо пакутуюць ад несправядлівасці. Папа Францішак падзяляў каштоўнасці важныя для беларусаў — павагу да жыцця, свабоды і чалавечай годнасці”, — адзначыла палітык.
Пантыфік выступаў супраць смяротнага пакарання, “называў чалавечае жыццё найвышэйшай каштоўнасцю і святасцю”, дадала яна: “Ён не раз праяўляў салідарнасць з палітвязнямі і заклікаў да іх вызвалення, а таксама падтрымліваў імкненне да свабоднай Беларусі. Ён называў вайну трагедыяй, што прыносіць смерць і слёзы“.
“Духоўная спадчына папы Францішка — яго прынцыповасць, мужнасць і вера ў чалавечую годнасць — застанецца жывой і будзе натхняць дэмсілы ў барацьбе за праўду і волю”, — лічыць Ціханоўская.
Дэмлідар выказала спачуванні каталіцкай супольнасці і “ўсім, каго закранула гэта страта”.
Папа Рымскі Францішак (аргентынец Хорхе Марыё Бергольо) памёр раніцай 21 красавіка, у другі дзень Вялікадня.
Напярэдадні ў штогадовым велікодным пасланні 88-гадовы пантыфік сярод іншага заклікаў да вызвалення ваеннапалонных і палітычных зняволеных.


- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія 33 тыдні Латвія не фіксавала актыўнасці мігрантаў два дні — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 27 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБазавая інфляцыя вырасла пасля чатырох месяцаў без змен — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў кастрычніку выраслі на 0,3%, ад пачатку года — на 3,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка

