Вярхоўны суд пакінуў у сіле вырак музыкам Tor Band — ад 7,5 да 9 гадоў зняволення
18 студзеня, Позірк. Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда адхіліла апеляцыйныя скаргі музыкаў рагачоўскай групы Tor Band (Гомельская вобласць) і пакінула прыгавор у сіле, паведаміў 18 студзеня дзяржаўны тэлеканал “Беларусь 4”.
Летась 31 кастрычніка Гомельскі абласны суд прыгаварыў вакаліста і гітарыста групы Дзмітрыя Галавача да 9 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, ударніка Яўгена Бурло — да 8, бас-гітарыста Андрэя Ярэмчыка — да 7,5.
Суддзя Сяргей Салоўскі таксама пастанавіў спагнаць з кожнага з іх штраф у памеры 100 базавых велічыняў (на той момант 3.700 рублёў).
Музыкаў прызналі вінаватымі паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 1 і 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), арт. 3691(дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса.
Напрыканцы жніўня 2022 года “інфармацыйную прадукцыю, сацсеткі і лагатып” Tor Band прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”, а праз два месяцы, 28 кастрычніка, удзельнікаў групы затрымалі. 16 студзеня 2023 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі прызнаў калектыў “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Суд над музыкамі адбываўся з 14 верасня мінулага года і быў закрытым.
У траўні 2023 года стала вядома, што ў Бурло адбыўся рэцыдыў анкалагічнага захворвання, рэмісіі якога ўдалося дамагчыся на волі. Праваабаронцы тады паведамілі, што мужчына моцна схуднеў і не мог некаторы час самастойна перамяшчацца. На судзе ён быў на мыліцах, падчас прыгавору не змог устаць на ногі.
Сваякі звярталіся да кіраўніцтва СІЗА з просьбай забяспечыць яму неабходнае лячэнне, але атрымалі адмову.
Tor Band стаў асабліва папулярным на хвалі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пратэстаў, што распачаліся пасля іх. Музыкі з’яўляюцца аўтарамі шэрагу песень-маніфестаў — “Мы — не народзец”, “Жыве”, “Хто, калі не ты”.
Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка