КДБ заявіў пра выяўленне “сеткі СБУ”, якая нібыта рыхтавала выбухі на прадпрыемствах, забойствы дзярждзеячаў і журналістаў

19 студзеня, Позірк. У Беларусі рыхтаваліся “выбухі на прадпрыемствах нафтаперапрацоўчай галіны”, а таксама “падрыхтоўка забойстваў дзяржаўных дзеячаў і журналістаў”, заявіў у фільме тэлеканала “Беларусь 1” намеснік начальніка следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Канстанцін Бычак.
У фільме паказаныя кадры допыту Вячаслава Барадзія, якога КДБ называе агентам Службы бяспекі Украіны (СБУ) з пазыўным “Мангуст”, а таксама нібыта агента спецслужбы Сяргея Неўмяржыцкага (“Шмэра”). Сцвярджаецца, што яны “прайшлі падрыхтоўку ў навучальных цэнтрах украінскіх спецслужбаў”, а затым даставілі ў Беларусь “агнястрэльную зброю, выбуховыя прылады, ударныя і выведвальныя БПЛА”. Таксама яны “прыцягвалі да супрацоўніцтва беларускіх грамадзян”, якія “па іх даручэнні абсталявалі месцы для захоўвання вышэйпералічаных прадметаў”.
Заяўляецца, што “ў дзеяннях фігурантаў ёсць прыкметы такіх злачынстваў, як здрада дзяржаве, агентурная дзейнасць і акт тэрарызму”.
Выпушчаны тэлеканалам фільм з’яўляецца працягам інфармацыі, распаўсюджанай дзяржСМІ з дапамогай КДБ 11 верасня 2023 года.
Тады паведамлялася, што пачынаючы з 26 жніўня, КДБ “спыніў дзейнасць трох агентурных груп, баявых ячэек Службы бяспекі Украіны, створаных для дыверсій, тэрактаў у Беларусі і Расіі”. Адным з затрыманых называўся Барадзій з пазыўным “Мануст”, затрыманы каля вёскі Скарадное ў Ельскім раёне (Гомельская вобласць).
Старшыня КДБ Іван Церцель 17 снежня заявіў, што СБУ “вядзе актыўныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі”.
“Вы ведаеце пра выпадак выяўлення спробаў тэрактаў на чыгунцы, у Мачулішчах затрыманы і кінуты (мабыць, на волю лёсу. — “Позірк“.) іх агент — тэрарыст, хутка пачнецца судовы працэс. На наступным тыдні мы прадэманструем яшчэ факты, звязаныя з затрыманнем баевікоў, якія накіроўваліся сюды. Супрацоўнікі спецслужбаў цынічна іх інструктавалі: калі ты ў лесе сустрэнеш дзіця ці жонку — застрэль іх”, — заявіў Церцель.
Гл. таксама:
Грамадзянка Беларусі затрыманая ў Польшчы па падазрэнні ў працы на КДБ


- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
