Дубавец: У Беларусі цяпер няма дыскусій, таму і з’яўляюцца крымінальныя справы
23 студзеня, Позірк. У Беларусі цяпер “няма дыскусій”, таму “з’яўляюцца справы”, такім чынам журналіст “Радыё Свабода” Сяргей Дубавец пракаментаваў “Позiрку” тое, што Генеральная пракуратура ініцыявала яго крымінальны пераслед.
“Гэта звязана з публікацыямі, якія я раблю ў тэлеграм-канале “Радыё Свабода”, дзе выказваю на аснове аб’ектыўнай інфармацыі свае думкі пра гісторыю, культуру, беларускую мову і цяперашні беларускі рэжым. Нічым іншым я не займаюся”, — падкрэсліў суразмоўца.
Паводле яго слоў, меркаванні, якія ім выказваюцца, “могуць па вялікім рахунку выклікаць толькі дыскусіі, а не ўзбуджэнне крымінальнай справы”.
“Сённяшняя ўлада не здольная дыскутаваць, яе дзеянні скіраваныя выключна на ўстаноўкі і рэпрэсіі”, — канстатаваў Дубавец.
Ён адзначыў, што “ніяк” не адрэагаваў на навіну Генпракуратуры, паколькі “прэцэдэнты ж былі розныя: і кнігі “няправільнымі” прызнавалі, і мёртвых судзілі”.
Журналіст падкрэсліў, што ў святле крымінальнага пераследу яго дзейнасць не зменіцца: “Я ўсё жыццё займаюся тым, што разважаю пра розныя праявы жыцця, гэтым і працягну займацца”.
23 студзеня Генпракуратура заявіла пра ўзбуджэнне ў дачыненні да Дубаўца крымінальных спраў паводле арт. 3691, ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 367, ч. 1 арт. 3611, ч. 1 арт. 1302, ч. 1 арт. 1301.
Для арганізацыі папярэдняга расследавання справа накіравана ў Следчы камітэт.
Даведка “Позірку”:
- ч. 1 арт. 130 — наўмысныя дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы паводле прыкметы расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці;
- ч. 1 арт. 1301 — наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму;
- ч. 1 арт. 1302 — адмаўленне генацыду беларускага народа, якое ўтрымліваецца ў публічным выступе, або ў друкаваным або публічна дэманстраваным творы, або ў СМІ, або ў інфармацыі, размешчанай у <…> інтэрнэце;
- ч. 1 арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання, а таксама фарміравання, дзейнасць якога скіраваная на рэабілітацыю нацызму, або кіраўніцтва такім фарміраваннем або структурным падраздзяленнем, якое ўваходзіць у яго;
- ч. 1 арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, або ў друкаваным або публічна дэманстраваным творы, або ў СМІ, або ў інфармацыі, размешчанай у <…> інтэрнэце;
- ст. 3691 — распаўсюд заведама ілжывых звестак пра палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае, ваеннае або міжнароднае становішча Рэспублікі Беларусь, прававое становішча грамадзян, дзейнасць дзяржаўных органаў, Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, ваенізаваных арганізацый, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь, здзейснены ў публічным выступе, або у друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў СМІ, альбо ў інфармацыі, размешчанай у <…> інтэрнэце, скіраваны на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным ці грамадскім інтарэсам.
Генпракуратура адкрыла крымінальныя справы ў дачыненні да журналіста РС Сяргея Дубаўца
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка