СМІ заявілі пра закрыццё праграмы Poland Business Harbour, у асацыяцыі белбізнесу пацверджання пакуль няма

26 студзеня, Позірк. Пра закрыццё польскай дзяржпраграмы Poland Business Harbour (PBH) па спрошчанай і паскоранай рэлакацыі для фрылансераў, стартапаў, малых, сярэдніх і буйных бізнесаў паведаміў раніцай 26 студзеня шэраг беларускіх СМІ.
Медыя dev.by, якое спецыялізуецца на IT-сферы, піша, што інфармацыю пацвердзіла амбасада Польшчы ў Мінску. “Там пацвердзілі гэтую інфармацыю, паведаміўшы, што “праграма PBH закрытая”. Парэкамендавалі падаваць дакументы на звычайную працоўную візу на запрашэнне”, — адзначае СМІ.
Гэта ж медыя паведамляе, што “раніцай у чатах PBH з’явілася паведамленне ад аднаго з карыстальнікаў пра тое, што яго папрасілі забраць дакументы, якія ён падаў раніцай у візавы цэнтр у Гомелі”.
У Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA) “Позірку“ паведамілі, што афіцыйнай інфармацыі на гэты конт у іх няма. Арганізацыя звярнулася з адпаведным запытам у МЗС Польшчы.
“Позірк” таксама пісьмова звярнуўся ў польскае знешнепалітычнае ведамства з просьбай праясніць сітуацыю.
Намеснік дырэктара Усходняга дэпартамента МЗС Польшчы Ганна Кастжэва-Мішталь 20 верасня 2023 года на III Беларускім бізнес-форуме ў Варшаве паведаміла, што за тры гады ў рамках PBH было выдадзена амаль 90 тыс. віз.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+