Даследаванне: Улады пераарыентуюць беларусаў на паступленне ў ВНУ РФ замест еўрапейскіх
31 студзеня, Позірк. Дзеянні ўладаў Беларусі могуць прывесці да пераарыентацыі абітурыентаў на паступленне ў расійскія ВНУ і “вымыванню навуковай і творчай эліты”, гаворыцца ў даследаванні “Палітыка ўладаў Беларусі па абмежаванні доступу беларусаў да еўрапейскай адукацыі”, падрыхтаваным Міжнароднай экспертнай ініцыятывай iSANS.
Даследчыкі прааналізавалі “крокі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі”, накіраваныя на “ўскладненне працэдуры паступлення грамадзян Беларусі ў еўрапейскія ВНУ на працягу 2020–2022 і, асабліва, 2023-м і пачатку 2024 гадоў”, і прыйшлі да высновы, што дзеянні ўладаў “выкліканыя пратэстамі 2020 гады і маюць палітычны характар”.
“Па-першае, да такіх мер можна аднесці дзесяціразовае павелічэнне кошту і стварэнне ўмоў для максімальнага ўскладнення легалізацыі (апастылявання) дакументаў. Па-другое, была фактычна знішчана магчымасць функцыянавання ў Беларусі школ з міжнароднымі праграмамі навучання для грамадзян Беларусі. Для ўсіх грамадзян Беларусі была ўведзеная абавязковая сярэдняя адукацыя, а пасля ўвядзення працэдуры ліцэнзавання былі ліквідаваныя школы з міжнароднымі праграмамі навучання”, — гаворыцца ў даследаванні.
У 2022 годзе прынята рашэнне аб выхадзе з міжурадавага пагаднення з Польшчай аб узаемным прызнанні дакументаў аб вышэйшай адукацыі і ступеней у навуцы і мастацтве. Сур’ёзным абмежаваннем названа адмена адтэрміновак ад службы ў войску для навучэнцаў за мяжой.
“Прычынай <…> з’яўляецца імкненне рэжыму Лукашэнкі максімальна абмежаваць доступ грамадзян да разумення механізмаў функцыянавання дэмакратычнага і прававога грамадства, рэальных акадэмічных свабод, — мяркуюць аўтары. — Асноўнай мэтай <…> з’яўляецца ліквідацыя двух самых папулярных накірункаў па атрыманні грамадзянамі еўрапейскай адукацыі — польскія ВНУ і ЕГУ ў Вільнюсе”.
Адзначаецца, што “ўлады Беларусі не ўводзяць поўнай заканадаўчай забароны на навучанне грамадзян у Еўропе”. Гэта дазваляе афіцыйнай прапагандзе заяўляць аб “адкрытасці Беларусі і наяўнасці ў моладзі ўсіх магчымасцях для навучання за мяжой”.
Падкрэсліваецца, што намаганні афіцыйнага Мінска па абмежаванні доступу беларусаў да еўрапейскай адукацыі “суправаджаецца небывалай актыўнасцю Расіі і Кітая ў сферы адукацыйнага супрацоўніцтва”.
“Толькі за апошнія два месяцы 2023 года ўстановы адукацыі Беларусі заключылі дзясяткі пагадненняў аб супрацоўніцтве з кітайскімі і расійскімі ВНУ, — звяртае ўвагу iSANS. — Прарасійскае СМІ Sputnik адкрыта лабіруе ініцыятыву ўвядзення адтэрміновак ад войска для грамадзян Беларусі, якія паступаюць у расійскія ВНУ, і рэкламуе магчымасці навучання ў Расіі”.
“Асноўным бенефіцыярам дзеянняў рэжыму Лукашэнкі з’яўляюцца ВНУ Расіі, якія ў існай сітуацыі маюць магчымасць пераарыентаваць на сябе паток беларускай моладзі, — удакладняецца ў даследаванні. — Наступствам дзеянняў <…> па абмежаванні доступу грамадзян да еўрапейскай адукацыі можа стаць вымыванне патэнцыйнай эліты з Беларусі і яе поўную арыентацыю на Расію”.
Для магчымасці атрымання беларусамі еўрапейскай адукацыі iSANS рэкамендуюць стварыць і падтрымліваць “адзіную платформу-агрэгатар, арыентаваную на грамадзян Беларусі” і “якая ўключае ўсе магчымыя варыянты навучання і працэдуры паступлення ў еўрапейскія ВНУ”.
Таксама ў даследаванні ідзе гаворка аб стварэнні і падтрымцы “сертыфікаваных онлайн-курсаў вывучэння польскай мовы” з магчымасцю выдачы дакументаў, якія прызнаюцца польскімі ВНУ, адмену абавязковага апастылявання дакументаў і даведкі са школ з часам навучання і планам (яе практычна немагчыма атрымаць з-за негалоснай забароны), для спрашчэння працэдуры паступлення ў еўрапейскія ВНУ.
“Пашырэнне дзейных і стварэнне новых стыпендыяльных праграм для грамадзян Беларусі. Пашырэнне такіх праграм для ВНУ Літвы ва ўмовах магчымага прызнання ўладамі Беларусі ЕГУ “экстрэмісцкай” арганізацыяй”, — прапануюць даследчыкі. — Візавая падтрымка для абітурыентаў, студэнтаў і выкладчыкаў, якія жадаюць вучыцца па-за Беларуссю”.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+