Мінфін на фоне праблем з еўрабондамі не змог размясціць дзяржаблігацыі ў расійскіх рублях
31 студзеня, Позірк. Міністэрства фінансаў не змагло правесці 30 студзеня аўкцыён па “размяшчэнні дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый, намінаваных у расійскіх рублях”, паведаміла ведамства.
Удакладняецца, што гаворка ідзе аб выпуску № 316, які планавалася правесці праз Беларускую валютна-фондавую біржу.
Аўкцыёну нададзены статус “не адбыўся” па прычыне “адсутнасці заявак з прымальным для эмітэнта узроўнем працэнтных ставак”.
Разам з тым Мінфін адзначае, што аўкцыён па размяшчэнні дзяржаблігацый, намінаваных у доларах ЗША (выпуск № 315), праведзены.
“На аўкцыён пададзены 43 заяўкі ад юрыдычных і фізічных асоб са стаўкамі ад 2% гадавых на агульную суму 51,893 млн долараў. Па выніках аўкцыёну задаволеныя заяўкі на суму 12,921 млн”, — гаворыцца ў паведамленні.
Такім чынам, ведамства прыняло рашэнне ўстанавіць аб’ём выпуску на ўзроўні 20 млн долараў пры гадавой стаўцы даходу 2,5%.
Неразмешчананя рэшты дзяржаблігацый на 7,079 млн, “будзе даразмяшчацца з 5 лютага ў гандлёвай сістэме БВФБ шляхам адкрытага продажу без правядзення аўкцыёну”.
Гэта адбылося на фоне апошніх крокаў расійскіх інвестараў, якія валодаюць беларускімі еўрабондамі. У прыватнасці, міністру фінансаў Беларусі Юрыю Селіверставу накіравана паведамленне аб дэфолце.
Гаворка пра восем фізічных асоб і пяць кампаній, якія трымаюць каштоўныя паперы выпускаў Belarus 2023, Belarus 2026, Belarus 2027, Belarus 2030 і Belarus 2031 на суму 178 млн долараў.
“Дэфолт Рэспублікі Беларусь па ўказаных вышэй еўрааблігацыях стаў вынікам невыканання Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь сваіх абавязацельстваў па пагашэнні названых вышэй еўрааблігацый і/або выплаце працэнтных купонаў па іх”, — гаворыцца ў паведамленні.
З 28 чэрвеня 2022 года Мінск пагашае даўгі па дзяржаўных каштоўных паперах, размешчаных на знешніх фінансавых рынках, беларускімі рублямі. Плацяжы пералічваюцца на спецрахунку ў “Беларусбанку”, з якога плацежнаму агенту прапанавана самастойна забіраць сродкі і разлічвацца з інвестарамі. У такіх умовах кампаніі Citigroup і Citibank адмовіліся выступаць агентамі ў дачыненні да беларускіх еўрабондаў.
У канцы 2023 года Мінск выкарыстаў новую схему выплат расійскім інвестарам па еўрабондах — праз Нацыянальны разліковы дэпазітарый РФ, але ўсё гэтак жа ў беларускіх рублях.
Пасля атрымання паведамлення аб дэфолце Мінфін паабяцаў “выпрацаваць комплексны падыход” да выканання абавязацельстваў перад трымальнікамі еўрааблігацый.
Гл таксама:
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+