Паводле даных Мінздароўя, больш як 134 тыс. замежнікаў лячылася ў Беларусі летась
2 лютага, Позірк. Больш як 134 тыс. грамадзян 149 краін скарысталася медыцынскімі паслугамі ў Беларусі ў 2023 годзе, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя са спасылкай на начальніка ўпраўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, цэнаўтварэння і дзяржмаёмасці ведамства Дзмітрыя Калістратава.
Паводле яго слоў, дзяржаў, адкуль летась прыбылі замежнікі, што жадалі палячыцца, стала “значна больш, чым у дакавідным, 2019 годзе”.
“Сёння ўдзельная вага грамадзян краін СНД у агульнай колькасці замежнікаў змяншаецца, але павялічваецца колькасць грамадзян іншых дзяржаў. Яны ўжо складаюць больш за 30%”, — заявіў прадстаўнік Мінздароўя. Ён сцвярджае, што “асаблівая цікавасць” адзначаная сярод грамадзян Аўстрыі, Бельгіі, Ізраіля, Італіі, Кіпра, Латвіі, Літвы, Сербіі, ЗША і Чарнагорыі.
Замежнікам “падабаюцца высокія тэхналогіі”, якія ў Беларусі “пастаянна развіваюцца”, сказаў Калістратаў.
“Найбольш папулярнымі напрамкамі сталі кардыялогія, анкалогія, неўралогія, нейрахірургія, афтальмалогія, стаматалогія. <…> Напрыклад, у кардыялогіі гэта хірургічныя ўмяшанні з выкарыстаннем 3D-мадэляў сэрцаў, створаных на 3D-друкарцы. Гэты метад дазваляе пазбегнуць пратэзавання мітральнага клапана і зніжае рызыку ўскладненняў у 4 разы <…> Замежнымі пацыентамі ацэнены па заслугах хірургі, якія выконваюць пластычныя, барыятрычныя і артагнатычныя аперацыі”, — заявіў чыноўнік.
Паводле слоў Калістратава, калі раней асновай экспарту паслуг у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі было “выкананне трансплантацыі касцявога мозга замежным грамадзянам”, то цяпер — “правядзенне клетачнай імунатэрапіі”.
На фоне незадаволенасці беларусаў чэргамі новы кіраўнік Мінздароўя выправіўся правяраць паліклінікі
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаКабанчук: Мы павінны быць гатовыя да чарговага вітка эскалацыі ў нашым рэгіёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце знізіўся да 83%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСамая ўплывовая канфесія — праваслаўе, самая веруючая вобласць — Брэсцкая, заяўляе ўпаўнаважаны па справах рэлігійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка