Лукашэнка надаў беларускае грамадзянства 245 асобам, якія прыбылі з 16 краін

12 ліпеня, Позірк. Указ аб прыёме ў беларускае грамадзянства 245 чалавек — замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пражываюць у краіне, падпісаў 12 ліпеня Аляксандр Лукашэнка.
Паводле інфармацыі прэс-службы палітыка, грамадзянства нададзенае асобам, якія прыбылі ў Беларусь з 16 дзяржаў, сярод якіх Арменія, Егіпет, Іран, Казахстан, Латвія, Ліван, Малдова, Расія, Сірыя, Украіна ды інш.
“Адначасова прынятае рашэнне аб адхіленні заяў аб прыёме ў грамадзянства шэрагу асоб, якія неаднаразова парушалі законы Беларусі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адметна, што раней у гэты дзень Лукашэнка сустракаўся ў Мінску з экс-прэзідэнтам Малдовы, а цяпер старшынёй малдаўскай прарасійскай Партыі сацыялістаў Ігарам Дадонам.
Сёлета 27 сакавіка быў падпісаны ўказ аб прыёме ў беларускае грамадзянства 311 чалавек (у тым ліку 26 непаўналетніх), 26 жніўня 2024 года — 243, 11 чэрвеня 2024-га — 244.
Згодна з указам ад 21 ліпеня 2023 года № 222, асобы, якія атрымліваюць грамадзянства, маюць клясціся быць патрыётамі Беларусі, “выконваць і паважаць” Канстытуцыю і законы ў цэлым, “абараняць незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць” Беларусі, “паважаць яе дзяржаўныя сімвалы, духоўныя, гістарычныя, культурныя і нацыянальныя традыцыі, захоўваць гістарычную памяць пра гераічнае мінулае беларускага народа”, “паважаць годнасць, правы, свабоды і законныя інтарэсы іншых асоб”.
У згаданым дакуменце таксама вызначана “працэдура ўнясення” Лукашэнкам “матэрыялаў аб страце грамадзянства” за ўдзел у “экстрэмісцкай дзейнасці” або “нанясенне цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі асобамі, якія знаходзяцца па-за межамі краіны”.
Паводле даных Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, ад 200 да 500 тыс. чалавек пакінула Беларусь пасля падзей жніўня 2020 года. Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека называла меншую лічбу — 100 тыс. У лютаўскім дакладзе Групы незалежных экспертаў ААН па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі гаварылася, што з краіны за гэты час магло з’ехаць да 600 тыс. грамадзян.

- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка


