Затрымка аўтобусаў на беларуска-літоўскай мяжы дасягае паўсутак

13 ліпеня, Позірк. 13 гадзін дасягала на гэтым тыдні затрымка пасажырскіх аўтобусаў, якія перасякаюць беларуска-літоўскую мяжу, вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу паведамленняў перавозчыка “Мінсктранс“.
11 ліпеня аўтобус Мінск — Рыга выехаў з літоўскай мяжы ў 14.34 замест 1.35.
7 ліпеня затрымка склала 8 гадзін (выехаў у 9.38), 12-га — амаль 10 (11.29).
10 ліпеня аўтобус Мінск — Вільнюс замест 5.35 адправіўся ад мяжы на 11 гадзін пазней. Гэты дзень, мяркуючы па інфармацыі перавозчыка, стаў самым напружаным: у чарзе стаяла адразу шэсць рэйсавых аўтобусаў.
Раней была зафіксавана 13-гадзінная затрымка аўтобуса гэтага маршруту: рэйс замест 15.50 4 ліпеня працягнуўся ў 4.50 5 ліпеня. Чарга на беларускай мяжы на працягу другой паловы сутак вырасла з 5 да 10 аўтобусаў.
Да вечара 12 ліпеня хуткасць праходжання мяжы трохі павялічылася. З апошняга паведамлення “Мінсктранса” за гэты дзень вынікала, што затрымка аўтобуса склала каля 5,5 гадзіны. За кошт скарачэння стаянкі ў Вільнюсе адставанне ад графіка зменшылася на 2,5 гадзіны: зваротны выезд быў запланаваны на 3 гадзіны пазней планавага (у 22.00 замест 19.00).
На польскім напрамку перавозчык рэдка паведамляе пра значныя затрымкі. Прыклад: рэйс Мюнхен — Мінск замест 4 ліпеня стартаваў роўна на суткі пазней.
Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, у 2 гадзіны ночы 13 ліпеня ў пункце пропуску Брэст на мяжы з Польшчай выезду чакала 14 аўтобусаў, Каменны Лог на мяжы з Літвой — 2.
Тэлеграм-канал “Мінсктранса” аб руху аўтобусаў міжнародных маршрутаў быў створаны ў жніўні 2024 года на фоне вялікіх чэргаў на межах. На яго падпісалася больш за 13 тыс. чалавек. Узімку іх стала на некалькі сотняў менш, аднак цяпер колькасць падпісчыкаў перавысіла 16 тыс.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



