Беларусь і Узбекістан маюць намер надаць “дадатковую дынаміку міждзяржаўнаму дыялогу” — МЗС

5 лютага, Позірк. Узаемную зацікаўленасць надаць “міждзяржаўнаму дыялогу дадатковую дынаміку” пацвердзілі на сустрэчы 5 лютага ў Мінску міністр замежных спраў Сяргей Алейнік і амбасадар Узбекістана Рахматула Назараў.
Паводле інфармацыі знешнепалітычнага ведамства, узбекістанскі дыпламат уручыў міністру копіі даверчых грамат.
Паведамляецца, што бакі разгледзелі “актуальныя пытанні беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і іншых галінах, узаемадзеянне Беларусі і Узбекістана ў інтэграцыйных арганізацыях”, абмеркавалі “планы па падрыхтоўцы сумесных мерапрыемстваў рознага ўзроўню”.
29 студзеня амбасадар Беларусі ва Узбекістане Леанід Марыніч разгледзеў з намеснікам кіраўніка МЗС гэтай цэнтральнаазіяцкай дзяржавы Рахматулой Нурымбетавым графік “запланаваных на 2024 год візітаў і мерапрыемстваў на найвышэйшым і высокім узроўнях”. Праз некалькі дзён, 31 студзеня, ён абмеркаваў з міністрам інвестыцый, прамысловасці і гандлю Лазізам Кудратавым гандлёва-эканамічныя стасункі і магчымасць большай супрацы ў сферы сельскай гаспадаркі, прамысловасці і фармацэўтыкі.
Тавараабарот Беларусі і Узбекістана ў 2023 годзе перавысіў 600 млн долараў.


- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за апошні месяц колькасць спробаў незаконнага пранікнення з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаСкарачаецца колькасць краін, куды пастаўляецца прадукцыя беларускага легпрама — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць атэставаных экскурсаводаў дасягнула 1,3 тыс. — МінспортуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+