Частка працэнтаў па крэдытах пяці дзяржпрадпрыемстваў будзе пагашаная за кошт бюджэтных сродкаў
![](https://pozirk.online/wp-content/uploads/2023/12/money_1440_pixabay.com_kschneider2991_001.jpg)
8 лютага, Позірк. Забяспечыць выплату часткі працэнтаў па крэдытах прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай і цэлюлознабумажнай прамысловасці за кошт бюджэтных сродкаў даручана Міністэрству фінансаў пастановай урада ад 6 лютага. Дакумент апублікаваны 8 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Гаворка аб крэдытах, выдадзеных для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і папаўнення абаротных сродкаў, а таксама для “кампенсацыі страхавых камісій упаўнаважаных страхавых агенцтваў пры прыцягненні крэдытаў (пазык) замежных банкаў (нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый) і знешніх дзяржаўных пазык (крэдытаў)”.
Дзяржпадтрымка, згодна з пастановай, будзе аказаная адкрытым акцыянерным таварыствам “Барысаўдрэў”, “Івацэвічдрэў”, “Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат”, “Кіруючая кампанія холдынгу “Беларускія шпалеры” і РУП “Завод газетнай паперы”.
1 сакавіка 2023 года тагачасны дырэктар канцэрна “Беллеспаперапрам” (аб’ядноўвае прадпрыемствы гэтага сектара эканомікі) Міхаіл Касько, заявіў, што жыццё галіны падзялілася на “да і пасля ўвядзення санкцый [ЕС]”. “Да іх увядзення рынак быў добры. Пасля — традыцыйныя рынкі былі згубленыя”, — адзначыў ён.
Усю другую палову 2022 года прадпрыемствам канцэрна “прыйшлося перабудоўвацца, шукаць новых спажыўцоў нашай прадукцыі”. “Часцяком гэта было хваравіта, бо даводзілася вырашаць пытанні з лагістыкай, фінансамі, пошукам новых ніш”, — паведаміў Касько. Таму другая палова года для галіны “стала сур’ёзным выклікам”.
“Я лічу, што мы з ім дастаткова добра змаглі справіцца. Не ўсе пытанні яшчэ, вядома, да канца вырашаныя. Але разам з тым аб’ёмы з ліпеня-жніўня пачалі паступова аднаўляцца”, — заявіў кіраўнік аб’яднання.
Галоўным дасягненнем у гэты ” няпросты перыяд “ён назваў тое, што не было закрыта ні адно прадпрыемства — “людзі былі забяспечаны працай, а вытворчасці сыравінай”.
5 снежня 2023 года стала вядома, што санкцыі супраць “Беллеспаперапрама” ўвялі ЗША.
4 студзеня Касько былл зняты з пасады кіраўніка аб’яднання. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў чыноўніка “не вельмі атрымалася ў нашым канцэрне”, і прызначыў яго паслом у Індыі.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка