У Беларусі за год стала менш на 13 тыс. абанентаў сотавай сувязі

12 лютага, Позірк. На пачатак 2024 года ў Беларусі было 11 млн 757 тыс. абанентаў сотавай рухомай электрасувязі — на 13 тыс. менш, чым годам раней. На 100 жыхароў прыпадае 127,2 абанента (127,8), вынікае з даных у справаздачы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі пра развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры.
Паводле інфармацыі ведамства, у 2023 годзе ахоп насельніцтва паслугамі сотавай сувязі стандарта LTE склаў 98% (98,4%).
Колькасць абанентаў IP-тэлебачання павялічылася на 18,3 тыс. і склала 2 млн 502,3 тыс. абанентаў.
Шырыня знешняга канала для доступу ў сетку летась была павялічана на 860 Гбіт/с і на 1 студзеня 2024-га склала 3.630 Гбіт/с.
Мінсувязі паведамляе, што ў 2023 годзе працягнулася праца па падлучэнні абанентаў з выкарыстаннем тэхналогіі пасіўных аптычных сетак (GPON), якая дазваляе забяспечыць хуткасць перадачы даных да 100 Мбіт/с і вышэй. На пачатак гэтага года колькасць карыстальнікаў сістэмай вырасла на 43 тыс. — да 2 млн 953,6 тыс.
Усяго колькасць абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу да інтэрнэту склала 3 млн 209,2 тыс. (+84,1 тыс.).
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваНайбольшую колькасць ападкаў апошнія цыклоны прынеслі ў Брэсцкую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства