Сайт медыя пра IT-сферу DEV перастаў адкрывацца ў Беларусі

12 лютага, Позірк. У Беларусі перастаў адкрывацца сайт медыя пра IT-сферу DEV (devby.io, раней dev.by), паведамляе рэдакцыя ў сваім тэлеграм-канале.
“Заглушка паведамляе пра благаванне на падставе рашэння Мінінфарма. Мы зрабілі запыт у Мінінфарм, каб даведацца прычыну блакавання. Чакаем”, — падкрэсліў калектыў СМІ.
Адзначаецца, што сайты ў Беларусі могуць блакавацца, напрыклад, “за гіперспасылку на рэсурс, які з’явіўся ў спісе “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Пры гэтым devby.io не ўносілі ў такі спіс.
Рэдакцыя працягвае працу.
Інтэрнэт-выданне DEV працуе з 2008 года з фокусам на беларускі сегмент сферы высокіх тэхналогій. “Доўгі час гэта была гісторыя поспеху, але з 2020-га індустрыя апускаецца ў прыцемкі — спачатку праз палітычны крызіс у Беларусі, а затым (і яшчэ хутчэй) праз вайну ва Украіне. На гэтым фоне мы шчыра пішам пра тое, як людзі і кампаніі спрабуюць захавацца — у Беларусі і па-за яе межамі — і дапамагаем ім заставацца на сувязі адзін з адным”, — адзначаецца на сайце.
Над рэсурсам працуе 20 чалавек у некалькіх краінах, не лічачы прадстаўнікоў “менеджменту, бэкофіса і тэхнічных адмыслоўцаў”.
У 2023 годзе сайт паведаміў, што яго штомесячная аўдыторыя — 750 тыс. чытачоў.
Медыя валодае заснавальнік dev.by Арцём Канцавы і кампанія Віктара Пракапені VP Capital (інвеставала ў выданне ў 2017 годзе). Рэдакцыя DEV падкрэслівае, што з’яўляецца незалежнай ад заснавальнікаў і інвестараў, дзейнічае ў інтарэсах чытачоў, ІТ-супольнасці і не абслугоўваюць карпаратыўныя інтарэсы хаця б якіх кампаній.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


