Мінск 20:15

У Польшчы затрыманая партыя беларускіх цыгарэт, шкода эканоміцы магла скласці 2,5 млн долараў

Фота: podlaskie.kas.gov.pl

13 лютага, Позірк. Супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы затрымалі ў Падляскім ваяводстве партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт — усяго 400 тыс. пачкаў, паведаміла 13 лютага прэс-служба ведамства.

Цыгарэты перавозіў 41-гадовы грамадзянін Беларусі на грузавіку з літоўскай рэгістрацыяй. Адзначаецца, што па дакументах у прычэпе павінны былі знаходзіцца “элементы драўляных дамоў”.

“Калі б канфіскаваныя цыгарэты былі прададзеныя [ў Польшчы], дзяржаўны бюджэт страціў бы больш за 10 млн злотых (блізу 2,5 млн долараў. — Позірк.)”, — гаворыцца ў паведамленні.

Кіроўца “часова арыштаваны на 3 месяцы”, распачатая крымінальная справа, мужчыну пагражае да 10 гадоў зняволення, падкрэслівае падатковае ведамства.

Гл. таксама:

У Літве за адзін дзень затрымалі кантрабандныя беларускія цыгарэты на 1,1 млн еўра

У Расіі затрымалі кантрабандныя беларускія цыгарэты на 870 тыс. долараў

Літоўскія памежнікі перахапілі два дроны з беларускімі цыгарэтамі

Падзяліцца: