ЗША могуць абмежаваць уезд грамадзянам Беларусі і яшчэ дзясяткаў краін — СМІ

15 сакавіка, Позірк. Улады Злучаных Штатаў Амерыкі разглядаюць “магчымасць увядзення ўсёабдымных абмежаванняў на паездкі для грамадзян дзясяткаў краін”, паведамляе брытанскае інфармагенцтва Reuters.
Адзначаецца, што падрыхтаваны спіс, у якім больш за 40 краін падзелена на тры групы.
Да групы краін, у дачыненні да якіх прапануецца прымяніць поўнае прыпыненне дзеяння віз, аднесеныя Афганістан, Венесуэла, Емен, Іран, КНДР, Куба, Лівія, Самалі, Сірыя, Судан.
Гаіці, Лаос, М’янма, Паўднёвы Судан, Эрытрэя — у групе дзяржаў, да якіх можа быць прымененае частковае прыпыненне (тычыцца турыстычных, студэнцкіх ды некаторых іншых віз).
Краіны, у дачыненні да якіх рэкамендаванае частковае прыпыненне, калі яны не ліквідуюць недахопы: Ангола, Антыгуа і Барбуда, Беларусь, Бенін, Буркіна-Фасо, Бутан, Вануату, Гамбія, Дамінікана, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Каба-Вэрдэ, Камбоджа, Камерун, Ліберыя, Малаві, Маўрытанія, Пакістан, Рэспубліка Конга, Сан-Тамэ і Прынсіпі, Сьера-Леонэ, Сэнт-Кітс і Нэвіс, Сэнт-Люсія, Туркменістан, Усходні Тымор, Чад, Экватарыяльная Гвінея.
“Чыноўнік ЗША, які размаўляў на ўмовах ананімнасці, папярэдзіў, што ў спіс могуць быць унесеныя змены і што ён яшчэ не ўхвалены адміністрацыяй, уключаючы дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа”, — піша Reuters.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп дамагаўся змены міграцыйнай палітыкі краіны падчас свайго першага тэрміна ў 2017–2021 гадах і працягнуў пастрожваць яе ад самага пачатку свайго другога тэрміна (атрымаў паўнамоцтвы ў студзені 2025-га).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЧыноўнікі Мінадукацыі паведамляюць супярэчлівыя звесткі аб квоце на навучанне расіян у ВНУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства100 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымала больш за 2 тыс. абітурыентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+