Пяць банкаў абвясцілі пра новаўвядзенні у працы з кліентамі

15 сакавіка, Позірк. Пяць банкаў, што працуюць у Беларусі, паведамілі пра змяненні асобных правілаў абслугоўвання і надалі новыя магчымасці для кліентаў, сведчыць праведзены “Позіркам“ маніторынг іх актуальных прэс-рэлізаў.
“Альфа Банк у Беларусі” 17 красавіка спыніць выпуск і перавыпуск карт у расійскіх рублях (за выключэннем выпуску ў рамках “Пакета рашэнняў Crypto” і перавыпуску карты Mastercard Smart Standard Crypto). Акрамя таго, паслуга “Альфа-Белавія” не будзе прыкладацца да карты, выпушчанай да бягучага рахунку, па якім вызначаны ліміт авердрафту ў рамках крэдытнага дагавора.
“Белаграпрамбанк” аднаўляе афармленне заявак на крэдыты для фізічных асоб па крэдытных прадуктах “Вялікія магчымасці”, “На раз”, а таксама на набыццё аўтамабіляў праз інтэрнэт-банкінг і мабільны інтэрнэт-банкінг.
“Банк РРБ” у рамках акцыі “Адкрый усе перавагі карт Visa Банка РРБ” прапануе кліентам да канца сакавіка спампаваць дадатак Visa Extra (Apple Store або Play Market), прывязаць сваю карту “Visa Банка РРБ” і атрымаць 10 рублёў на пакупкі ў сетцы крам “Еўраопт”.
“БНБ-Банк” паведаміў пра прыём долараў незалежна ад года іх выпуску (пачынаючы з 1928 года). Банк не будзе прымаць купюры з “малюнакамі і пэўнымі надпісамі”, а таксама “вільготныя, ліпкія, разарваныя, а пасля склееныя, тыя, што змянілі афарбоўку, пашкоджаныя агнём, са слядамі сцірання малюнкаў, з вытворчым бракам, са значнымі пашкоджаннямі”. Стан банкнот ацэньваюць супрацоўнікі касы. Калі кліент пры абмене жадае атрымаць купюры ўзору 2009 гады, трэба папярэдзіць пра гэта касіра. Адпаведныя банкноты выдадуць пры іх наяўнасці ў касе.
“Прыёрбанк” палепшыў умовы пенсіённай праграмы. Цяпер трымальнікі картак “Белкарт”, прывязаных да базавых рахункаў у гэтым банку, змогуць бясплатна здымаць наяўныя грошы (ва ўласных банкаматах — без абмежаванняў па суме; у іншых — да 1 тыс. рублёў у месяц), атрымаюць 50-працэнтную зніжку на СМС-інфармаванне. Яны таксама могуць разлічваць на манібэк (у катэгорыі “аптэкі” — 2% па аперацыях ад 20 рублёў; “медыцына і здароўе, транспарт і перамяшчэнне, сад і агарод” — 2% па аперацыях ад 50 рублёў; “маркетплэйсы” — 1% па аперацыях ад 50 рублёў). Ім таксама могуць выпусціць карты Visa і Masterсard Gold у рублях са зніжкай 90%.
На 1 лютага 2025 года ў краіне быў зарэгістраваны 21 банк. Прыбытак банкаў на гэтую дату склаў 227 млн рублёў — на 13,2% больш, чым на аналагічную дату 2024-га (200,6 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага банка.
Нарматыўны капітал павялічыўся за перыяд агляду на 14% (з 20 млрд 101,9 млн рублёў на 1 лютага 2024-га да 22 млрд 897,1 млн рублёў на 1 лютага 2025-га), актывы, схільныя да крэдытнай рызыкі, — на 14,9% (з 98 млрд 356 млн да 112 млрд 985 млн).
Неабслугоўваных актываў стала менш на 37,9% (3 млрд 215,5 млн супраць 5 млрд 177,6 млн).
Велічыня пакрыцця ліквіднасці зменшылася на 3,8 працэнтнага пункта (са 145,7% да 141,9%), чыстага стабільнага фандавання стала больш на 0,3 п.п. (рост з 130,9% да 131,2%).
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа квартал узровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце вырас з 82,9% да 84,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–22 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Мінску другі дзень запар перапісваюцца тэмпературныя рэкорды 75-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 30 гадоў кіравання Лукашэнкі колькасць свабодных працоўных месцаў павялічылася амаль у 9 разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства