МНС папярэджвае пра галалёдзіцу і ўзмацненне ветру 17 сакавіка

17 сакавіка, Позірк. Пра галалёдзіцу на асобных участках дарог Беларусі папярэдзіла 17 сакавіка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Чакаецца пераменная воблачнасць. У многіх раёнах прагназуюцца кароткачасовыя ападкі — у асноўным снег, мокры снег. Хуткасць ветру — паўночна-заходняга і паўночнага — складзе 4–9 метраў на секунду з парывамі да 14 м/с, удзень месцамі парывы да 15–18 м/c. Тэмпература паветра — да 3 градусаў цяпла.
Шкала Бофарта класіфікуе вецер хуткасцю 4–5, 6–7 і 8–10 м/c як слабы, умераны і свежы адпаведна (3, 4 і 5 балаў з 12), 14–17 м/с — моцны (7 балаў), 18–20 м/с — вельмі моцны (8 балаў).
Прагназаваныя ўмовы надвор’я, папярэджвае МНС, могуць прывесці да “ўскладнення руху транспарту, павелічэння верагоднасці ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў, рызыкі траўматызму насельніцтва”. Не выключана пашкоджанне ліній сувязі і электраперадачы, парушэнне электразабеспячэння, адключэнне электрычных падстанцый і электраэнергіі ў населеных пунктах, а таксама пашкоджанне або абвальванне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзенне дрэў.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа квартал узровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце вырас з 82,9% да 84,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–22 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Мінску другі дзень запар перапісваюцца тэмпературныя рэкорды 75-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 30 гадоў кіравання Лукашэнкі колькасць свабодных працоўных месцаў павялічылася амаль у 9 разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+