Літоўскі дэпутат Кашчунас прапанаваў пазбаўляць відаў на жыхарства беларусаў, якія часта ездзяць на радзіму
14 лютага, Позірк. Кіраўнік Камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне (КНБА) Сейма Літвы Лаўрынас Кашчунас прапанаваў пазбаўляць пасведчанняў на жыхарства расіян і беларусаў, якія часцей, чым раз на месяц, ездзяць на радзіму, паведамляе LRT.
Акрамя гэтага, кіраўнік КНБА збіраецца зарэгістраваць прапанову аб забароне балатавацца і галасаваць на муніцыпальных выбарах грамадзянам Расіі і Беларусі з пастаянным пасведчаннем на жыхарства ў Літве.
4 снежня 2023 года Кашчунас зарэгістраваў у Сейме праект паправак да дзейнага заканадаўства, якія прадугледжваюць абмежаванне выдачы пасведчання на права жыхарства беларусам (за выключэннем высокакваліфікаваных работнікаў), але адначасова палягчаюць умовы для атрымання нацыянальнай візы па гуманітарных меркаваннях.
8 студзеня 2024 года ён заявіў, што ў парламенце Літвы не хапае галасоў, каб уніфікаваць нацыянальныя санкцыі для грамадзян Беларусі з тымі абмежаваннямі, якія дзейнічаюць у адносінах да расіян.
Сойм Літвы 12 лютага перанёс на вясновую сесію разгляд законапраекта аб прадаўжэнні абмежаванняў у адносінах да грамадзян Беларусі і Расіі, вынікае з інфармацыі на сайце заканадаўчага органа.
Праект закону прадугледжвае дадатковыя праверкі грамадзян Беларусі на мяжы ў Літвой.
У прыватнасці, беларусаў, якія прыбываюць па шэнгенскай візе, будуць правяраць на прадмет пагрозы грамадскаму парадку, унутранай бяспецы, здароўю насельніцтва, міжнародным адносінам.
Калі закон будзе прыняты ў прапанаваным выглядзе, ён будзе дзейнічаць з 3 траўня 2024 года па 2 траўня 2025-га.
31 студзеня ўрад Літвы ўхваліў прапанову падоўжыць абмежаванні, якія дзейнічаюць у дачыненні да грамадзян Расіі, яшчэ на адзін год і ўзмацніць жорсткасць праверкі беларускіх грамадзян, якія прыбываюць у краіну.
11 студзеня міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што перад Дэпартаментам дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) Літвы пастаўлена “нерэальная задача” правяраць кожнага грамадзяніна Беларусі, які ўязджае ў краіну з мэтай застацца там на пастаяннае месца жыхарства.
У канцы 2023 года Сейм ухваліў, а прэзідэнт Гітанас Наўседа падпісаў папраўкі да закона аб прававым статусе замежнікаў, якія сярод іншага дазваляюць выдаваць беларусам, якія прыбылі краіну пры пасярэдніцтве МЗС, від на жыхарства па гуманітарных прычынах не на адзін, а на тры гады. КНБА выступаў супраць гэтай прапановы.
Закон аб абмежавальных мерах, звязаны з парадкам уезду і легалізацыі ў Літве, набыцці нерухомасці і іншымі пытаннямі, быў прыняты ў красавіку мінулага года. На этапе разгляду дакумент быў значна больш мяккім у дачыненні да беларусаў, большасць санкцый закранула расіян.
Наўседа наклаў на закон вета і прапанаваў парламенту зраўнаваць санкцыі для беларусаў і расіян. Сойм адхіліў вета і зацвердзіў дакумент без прапановаў кіраўніка дзяржавы. Палітык сваю пазіцыю не змяніў, але на восеньскую сесію парламента пытанне аб уніфікацыі абмежавальных мер не вынесла.
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаБольш за ўсё подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты сабраў Лукашэнка, менш за ўсё — Хіжняк, сцвярджае ЦВК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПаводле даных Белстата, з Літвы і Польшчы фізічныя асобы ўвозяць у Беларусь больш дарагія прыстасаванні, вывозяць — патаннейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+