Латушка: Захад не матывуе дэмакратычна настроеных беларусаў, лічыць, што Лукашэнка здольны дамаўляцца

17 лютага, Позірк. На Захадзе дагэтуль маецца перакананне, што з Аляксандрам Лукашэнкам можна дамовіцца, заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка 17 лютага ў эфіры ўкраінскага “24 Канала”.
“Можна дамаўляцца з Лукашэнкам, толькі вось уся гісторыя апошніх гадоў, усе 30 гадоў яго кіравання паказваюць — колькі з ім ні дамаўляйся, ён усё адно будзе падтрымліваць Расію, — адзначыў палітык. — І ў неабходны, патрэбны момант ён стане разам з [прэзідэнтам РФ Уладзімірам] Пуціным і будзе рабіць тое, што скажа яму Пуцін. Гэта ўсё ілюзія, гэта ўсё адкладанне негатыўных сцэнарыяў. Не супрацьдзеянне, не спроба іх прадухіліць, а проста адкласці, расцягнуць у часе”.
Пакуль захоўваецца “такі падыход з боку заходніх партнёраў”, Расія, паводле слоў Латушкі, “укладвае вялізны фінансавы рэсурс у прапаганду на тэрыторыі Беларусі, спрабуе змяніць стаўленне беларусаў да вайны ва Украіне, магчымага ўдзелу Узброеных сіл Беларусі ў агрэсіі на тэрыторыі Украіны”. “І яны робяць гэта, гэтыя адсотачкі [згодных з такой магчымасцю] растуць”, — сцвярджае прадстаўнік АПК.
Адначасова Захад, на яго думку, “не матывуе дэмакратычную частку беларускага грамадства”, якая сёння прадстаўлена большасцю.
“Да адказнасці Лукашэнка не прыцягваецца, санкцыі адпаведныя не ўводзяцца, — патлумачыў Латушка. — Увогуле як бы Лукашэнка стаіць убаку, з ім спрабуюць нібыта пра нешта дамовіцца. Пра што, я дагэтуль зразумець не магу, бо рэальна ніхто і не дамаўляецца. [У выніку] дэмакратычная частка грамадства дэматывуецца”.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка