Мінск 00:36

Лукашэнка сцвярджае, што апазіцыя за мяжой рыхтуе дзяржпераварот у Беларусі ў 2025 годзе

Крыніца: president.gov.by

20 лютага, Позірк. Апазіцыя за мяжой будзе выкарыстоўваць бягучую выбарчую кампанію “ў якасці рэпетыцыі і пачатковага этапу для падрыхтоўкі да дзяржперавароту ў ходзе маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў у 2025 годзе”, заявіў 20 лютага Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіроўным складам дзяржорганаў сістэмы забеспячэння нацбяспекі ў Мінску.

Паводле яго слоў, гэта асноўны з трох сцэнарыяў, “якія “збеглыя” і іх замежныя куратары ад спецслужбаў прапрацоўваюць на гэты перыяд”, цытуе Лукашэнку неафіцыйны тэлеграм-канал ягонай прэс-службы.

“Самы жаданы сцэнар” — “арганізацыя дзяржаўнага перавароту або гвалтоўны захоп улады непасрэдна ў перыяд правядзення электаральных кампаній”, які расцэньваецца “як малаверагодны”. Рэальных перадумоў “для разгойдвання сітуацыі па аналогіі з 2020 годам яны пакуль не бачаць”, сказаў Лукашэнка.

Яшчэ адзін сцэнар — “гульня доўгую” з шырокім задзейнічаннем інструментаў мяккай сілы на выпадак правалу першых двух варыянтаў развіцця падзей. “Па сутнасці, гэта гульня не спынялася, колькі існуе суверэнная Беларусь”, — дадаў ён.

Лукашэнка назваў задачай Міністэрства абароны на наступны год якаснае пераўтварэнне арміі і ўдасканаленне сістэмы абароны.

“Мы павінны надаць прыярытэтную ўвагу баявой падрыхтоўцы воінскіх часцей і падраздзяленні. Тым больш што ва Узброеных сілах 2024-ы з’яўляецца Годам палявой вывучкі. Як прэзідэнт я гляджу на працу сілавога блока комплексна і дастаткова крытычна. І нават прыдзірліва. Час такі. Кожная памылка можа вельмі дорага нам абысціся. Кошт — мір і бяспека людзей”, — сказаў ён.

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў

20 лютага, Позірк. У Беларусі а 12-й гадзіне адкрыліся выбарчыя ўчасткі на датэрміновым галасаванні па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў. "Афіцыйнага пацверджання прычын, па якіх выбаршчык не можа прагаласаваць у асноўны дзень правядзення выбараў, не патрабуецца", — растлумачыла …
Падзяліцца: