Мінск 13:15

Долар і расійскі рубель патаннелі на таргах БВФБ 20 лютага

Крыніца: pexels.com

20 лютага, Позірк. Амерыканская і расійская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 20 лютага.

Курс долара знізіўся да 3,2364 рубля (-0,0034, -0,1%), расійскага рубля — да 3,5066 рубля за 100 (-0,0005, -0,01%).

Еўра падаражэў да 3,493 рубля (0,0028, 0,08%), юаня — да 4,4858 за 10 (0,0112, 0,25%).

На мінулым працоўным тыдні (12–16 лютага) курс долара вырас на 0,82% (з 3,2156 да 3,2419), юаня — на 0,97% (з 4,4259 да 4,4689 за 10); каціроўка еўра знізілася на 0,04% (з 3,47 да 3,4686), расійскага рубля — на 0,74% (з 3,5381 да 3,5118 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рублі). Гэта шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: