Рэпрэсіі ў Беларусі паболей, чым у нашай краіне падчас ваеннага становішча — кіраўнік МЗС Польшчы

20 лютага, Позірк. Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі па выніках праведзенай 19 лютага ў Бруселі сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін ЕС паведаміў, што “ад імя некалькіх краін выказаўся па Беларусі, дзе таксама (як і ў Расіі. — “Позірк”.) павінны адбыцца фальшывыя выбары”.
“Мы ўсе памятаем, што апошнія прэзідэнцкія выбары былі сфальсіфікаваныя. Мы ўсе памятаем (…), што хваля рэпрэсій у Беларусі не спадае. У суадносінах з колькасцю насельніцтва гэта рэпрэсіі паболей, чым у нашай краіне падчас ваеннага становішча. Хачу нагадаць, што сёння і ў Расеі, і ў Беларусі больш палітычных зняволеных, чым было пры Леанідзе Брэжневе ў Савецкім Саюзе”, — цытуе Сікорскага польскі сайт 300polityka.
У траўні 2021 года Сікорскі ў статусе былога міністра замежных спраў (першы раз займаў гэтую пасаду ў 2007—2014 гадах) даваў інтэрв’ю “Белсату”, у якім ужо параўноўваў рэпрэсіі ў Беларусі і ў Польшчы. Тады ён адзначаў, што, “праўда, падчас ваеннага становішча, здаецца, загінула больш людзей”.
За час дзеяння ваеннага становішча ў Польшчы (з 13 снежня 1981 года да 22 ліпеня 1983 года) загінула больш за 100 актывістаў апазіцыі.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваНайбольшую колькасць ападкаў апошнія цыклоны прынеслі ў Брэсцкую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка